Хрысціянскія цэрквы Бога

[122]

 

 

 

Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]

(Выданне 2.0 19950624-19981130)

 

Дадзеная шырокаабёмная праца прадстаўляе сабою апісанне Цэркваў, пачынаючы з першага стагоддзя, якія ўзнікалі на тэрыторыі Сярэдняга Усходу, Еўропы і ўсёй Азіі і ў сваёй дзейнасці неадступна следавалі запавету Суботы. Сачыненне ахоплівае прыкладна двухтысячагадовы прамежак часу і зяўляецца, паміма ўжо сказанага, яшчэ і адлюстраваннем тых гістарычных перыядаў, у рамках якіх названыя Цэрквы зведалі станаўленне і ўздым, цярпелі жорсткае праследаванне, падвяргаліся вынішчэнню з боку сістэмы богаслужэння Уваскрэшання.

 

 

Christian Churches of God
P.O. Box 369, WODEN ACT 2606, AUSTRALIA

 

E-mail: secretary@ccg.org

 

 

 (Copyright © 1999 Wade Cox)

 

Гэтая работа можа быць размножана і распаўсюджана пры ўмове, што яна капіруецца поўнасцю, без змен або вычоркванняў. Неабходна ўключыць назву работы і адрас выдаўца, а таксама звесткі наконт аўтарскіх правоў. Плату за распаўсюджанне копіі ад атрымальніка інкасаваць нельга. У крытычных артыкулах і аглядах можна ўстаўляць кароткія вытрымкі. Гэта не лічыцца парушэннем аўтарскіх правоў.

 

Дадзенай работай можна карыстацца са старонкі World Wide Web:
http://www.logon.org

 



Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]

 

Фон (кантэкст)

 


Паглыбляючыся ў працэсы гісторыі цэркваў, якія стагоддзямі бераглі святасць Субоце, мы можам зрабіць некаторыя доказныя вывады ў адносінах да гэтых цэркваў і асвятліць сістэму прытрымлівання звычаяў, якая сведчыць аб тым, што біблейская мадэль, уведзеная Хрыстом, ніколі не пераставала функцыяніраваць. Існуе мноства пераканаўчых прыкладаў адносна паслядоўнасці гісторыі цэркваў ад ранняга хрысціянства да Сярэдневякоўя, а таксама на працягу сярэдневяковага гістарычнага перыяда. Такі падыход да гісторыі цэркваў назіраецца і ў працэсе даследвання Рэфармацыі, і праз яе. Цэрквы, што прытрымліваюцца Суботы і якія імянуюцца таксама пры дапамозе тэрміна sabbatati, у розныя гістарычныя эпохі існавалі ў межах найбольшай часткі Планеты. Даныя цэрквы яшчэ са сваіх першапачаткаў поўнасцю трымалі Свяшчэнныя Дні.

 

Пачытанне звычаяў Суботы было шырока распаўсюджана, і, думаецца, іменна пагэтаму заслужыла апазіцыйных адносін з боку Рыма. Як засведчана ў папірусах Аксірхінчасавых (Oxyrhynchus Papyrus), (200–250 пасля Хрыста), Субота была захавана таксама ў Егіпце:

 

“Калі мы не зробім Суботу сапраўднай Суботай (гр. – несубатызіруем Суботу), не ўбачым мы Айца” (The Oxyrhynchus Papyri, Pt. 1, p. 3, Logion 2, verso 4–11, London: Offices of the Egyptian Exploration Fund, 1898).

 

Арыген (Origen) таксама меў радасць ад усведамлення сваёй святасці Субоце.

 

Пасля свята вечнай ахвяры (распяцця на крыжы) устаноўлена другое свята Субота, і кожнаму праведнаму сярод святых прыстойна і карысна трымаць такое свята Суботы. Пагэтаму людзі Божыя маюць таксама субатызм, г. зн. правяць Суботу (Евр. 4:9). (Homily on Numbers 23, para. 4, in Migne, Patrologia Graeca, Vol. 12, cols. 749, 750).

 

У Канстытуцыі Святых Апосталаў (Ante-Nicene Fathers, Vol. 7, p. 413, 3-е стагоддзе) таксама паведамляецца:

 

“Вы павінны трымаць Суботу на Яго аснове, гэдак, як Ён перапыніў Сваё тварэнне, не спыняючы правідэнцыю: гэта спакой для роздуму аб пытаннях Закона, і зусім не час для бяздзеяння рук”.

 

Арыгінальная пазіцыя царквы прытрымліванне Суботы распаўсюдзілася на Захад: на Еўропу, і ад Палестыны на Усход на Індыю (Mingana, Early Spread of Christianity, Vol. 10, p. 460), і далей на Кітай. У 220 годзе пасля Хрыста пачытанне Суботы выклікала дыскусію сярод буддыстаў. Згодна даследванню Лойда (Lloyd) (The Creed of Half Japan, p. 23) паўночнаіндыйская дынастыя Кушанаў (Kushan) у Вейсаліі (Vaisalia) сазвала сход свяшчэннікаў-буддыстаў, каб унесці аднолькавасць сярод буддыйскіх манахаў у адносінах штонядзельнага трымання Суботы, паколькі на некаторых з іх Пісанне Старога Запавета аказала такое ўражанне, што яны пачалі пачытаць Суботу.

 

У Еўропе субататы таксама не выглядзелі як немнагалікая сіла. Суботы трымалася царква, створаная ў Мілане.

 

У асноўным гэта была практыка Усходніх цэркваў; такая ж, як і для некаторых Заходніх цэркваў… Таму што Міланская царква (царква Мілана), здаецца, трымалася Суботы з вялікім пачытаннем… Зусім не так, як Усходнія цэрквы і некаторыя другія, якія ў адносінах прытрыманасці гэтага дня схіляліся да іудайсму (іудаізму); яны, у сваю чаргу, у дзень Суботы збіраліся разам, каб пакланяцца Іісусу Хрысту Госпаду Суботы (Dr. Peter Heylyn, History of the Sabbath, London, 1636, Part 2, para. 5, pp. 73–74; арыгінальны правапіс захаваны).

 

Пры панаванні готаў і пад уплывам Рыма цэрквы Захаду неапраўдана пагардліва ставіліся ў адносінах да Суботы, хаця самі готы нават не былі католікамі, а толькі субардынацыяністамі або арыянамі. Сідоній (Sidonius) сказаў пад уплывам Тэадарыха (Theodoriс) (454–526 гады):

 

“Гэта факт, што ў былыя часы Усход меў звычку трымаць Суботу, таксама як Дзень Госпада, і праводзіць у гэтыя дні свяшчэнныя сходы; але людзі Захаду, зусім наадварот, занятыя сваімі спрэчкамі па пытаннях Дня Госпада, святкаванню Суботы не прыдавалі ўвагі” (Apollinaris Sidonii Epistolae, lib. 1,2; Migne, 57).

 

Заходнія готы, якія перасяліліся ў паўднёвую Галію і Іспанію, былі адапцыяністамі і яшчэ называліся банасіянамі, спасылаючыся на Баносія з Сарды (Bonosus of Sardica), які вучыў, што Іосіф і Марыя мелі дзяцей. Ён быў параўнаны з Марцэлінам (Marcellus) і Фоціем (Photius), тым самым падцвярджаючы ўзаемнае падабенства іх поглядаў у адносінах Суботы і Закона.

 

Тое, што Марсель быў кіруючым цэнтрам для заходніх прэдэсцыянаў (месаліянаў), здаецца, падцвярджае факт, што ўласцівыя ім погляды мелі распаўсюджанне і ў 529 годзе ў Аронце (Orange) і, нарэшце, (магчыма, беспадстаўна) былі асуджаны як пелагіянства (ERE, Sects, Vol. XI, p. 319).

 

Зыходзячы з аналізу 26-га канона Эльвірскага (Elvira) сабора (305 пасля Хрыста), можна зрабіць вывад, што Суботу трымалі іспанскія цэрквы. Рым, у сваю чаргу, прыняў за правіла пасціцца іменна ў той жа час, г. зн. у час Суботы, каб такім чынам перашкаджаць пачытанню Суботы. Папа Сільвестр (Sylvester) (314335) быў першым, хто аддаў загад пасціцца ў гэтыя дні. Папа Інакенцій (Innocent) (402–417) узнёс гэты загад да ўзроўню абавязковага закона для тых цэркваў, якія былі яму падпарадкаваны.

 

Інакенцій прадвызначыў па Суботах ці ў час Саббата паслядоўна правіць пост (Peter Heylyn, History of the Sabbath, Part 2, Ch. 2, London, 1636, p. 44).

 

26-ы канон Эльвірскага сабора абазначыў:

 

“Пасціцца кожную Суботу: пастанаўляецца для таго, каб памылковыя погляды з дапамогаю паста былі б выпраўлены на працягу кожнай Суботы”.

 

Горад паўночнаўсходняй Іспаніі Сабадзел (Sabadell), што недалёка ад Барселоны, атрымаў сваю назву ад тэрміна “сабататы” ці “вальдэнсы” (або “валенсы”). Гістарычнасць слова і антычнасць тэрмінаў “сабататы” і “інсабаты” змякчалі ўплыў тых акалічнасцей, якія былі накіраваны супраць Вальдо (Waldo) і выявіліся ў Валенсіі (Vallenses). Аднак распаўсюджанне гэтай сітуацыі хутчэй усяго сведчыла аб тым, што пры дапамозе даных акалічнасцей, як мы гэта яшчэ ўбачым, ён быў вернуты і ад іх атрымаў сваё імя.

 

Цэрквы Персіі, якія трымалі Суботу, сорак гадоў (315275) былі пад праследаваннем Шапура ІІ (Shapyr II), асабліва за тое, што трымалі Суботу.

 

“Яны пагардліва ставіліся да Бога Сонца. А хіба не свяшчэнны заснавальнік нашай боскай веры Зораастр (Zoroaster) яшчэ тысячу гадоў таму назад не ўнядрыў Нядзелю, каб пачытаць Сонца, і для таго яшчэ, каб выцесніць Суботу Старога Запавета? Яшчэ да гэтага часу гэтыя хрысціяне правяць богаслужэнне па Суботах* (O Leary, The Syriac Church and Fathers, pp. 83–84, перацытавана ад Truth Triumphant, p. 170).

 

Гэтае ганенне знайшло атабражэнне і на Захадзе, а іменна ў дакументах Лаадыкейскага Сабора. Хефелэ (Hefele) адзначае:

 

“16 канон евангелле сумесна з другімі Пісаннямі неабходна чытаць па Суботах” (таксама 9 і 51 каноны; Bacchiocchi, fn. 15, p. 217).

 

“29 канон хрысціяне не павінны іудаізіраваць Суботні адпачынак, гэты дзень яны павінны праводзіць, ушаноўваючы дзень адпачынку Госпада, па магчымасці як сапраўдныя хрысціяне. А калі хто-нібудзь усё ж іудаізіруецца, то няхай будзе яму анафема Хрыста” (Mansi, II, pp. 569–570, глядзі таксама Hefele, Councils, Vol. 2, b. 6).

 

Гісторык Сакрат (Socrates the Historian) калісьці сказаў:

 

“Нягледзячы на тое, што амаль усе цэрквы ва ўсім свеце ў час Суботы штонядзельна святкуюць святыя таінствы (католікі прымаюць іх у якасці еўхарыстыі або так называемай трапезы Госпада ці як прычашчэнне), Александрыйскія і Рымлянскія хрысціяне на аснове розных старых традыцый адказваюцца рабіць гэта” (Socrates, Ecclesiastical History, Bk. 5, Ch. 22, p. 289).

 

Хрысціянства трымала Суботу таксама на працягу пятага стагоддзя (Lyman Coleman, Ancient Christianity Exemplified, Ch. 26, Sec. 2, p. 527).

 

Упаўне верагодным выступае той факт, што ў час Іераніма (Jerome) (420) богабаязныя хрысціяне па Нядзелях займаліся паўсядзённай працай (Dr. White, bishop of Ely, Treatise of the Sabbath Day, p. 219).

 

Епіскап горада Гіппона Аўгусцін (Augustine of Hippo), богабаязны ўшанавацель Нядзелі, сведчыў пра тое, што Суботы прытрымлівалася найбольшая частка хрысціянскага міру (Nicene and Post-Nicene Fathers (NPNF), First Series, Vol. 1, pp. 353–354) і з жалем успрымаў той факт, што ў Афрыцы нават у прэдзелах двух бліжэйшых суседніх цэркваў адна трымала Суботу сёмага дня, а другая ў той жа самы час пасцілася (Peter Heylyn, op. cit., p. 416).

 

Пэўны час цэрквы паслядоўна трымалі Суботу.

 

Старажытныя хрысціяне былі вельмі старанныя ў адносінах пачытання Суботы ці Сёмага дня… Зусім ясна, што ўсе арыенталістычныя цэрквы і найбольшая частка свету трымалі Суботу ў якасці свята… Афанасій (Athanasius), расказваючы пра гэта, таксама адзначае, што па Суботах яны праводзяць рэлігійныя сходы не таму, што быццам бы знаходзяцца пад уплывам іудаізма, а іменна ў мэтах пакланення Іісусу, Госпаду Суботы; тое ж самае падцвярджае і Эпіфаній (Epiphanius) (Antiquities of the Christian Church, Vol. II, Bk. xx, Ch. 3, Sec. 1, 66, 1137, 1136).

 

У другой палове чацвертага стагоддзя Мусей (Museus), епіскап Абісінскай царквы, якая таксама трымала Суботу, наведваў Кітай. Амвросій (Ambrose) з Мілана канстатаваў, што Мусей абехаў амаль усю зямлю Серы (Seres) (Кітай) (Ambrose, De Moribus, Brachman-orium Opera Omnia, 1132, выяўлена ў Мігне, Patriologia Latina, Vol. 17, pp. 1131–1132). Мінгана (Mingana) лічыць, што ў 370 годзе Мусей з Абісініі абехаў Аравію, Персію, Індыю і Кітай (гл. таксама fn. 27 to Truth Triumphant, p. 308).

 

Царкоўныя Суботы былі ўведзены ў Персіі, а таксама ў басейне Тыгра Еўфрата. Яны трымалі Суботу і плацілі дзесяціны для сваіх цэркваў (Realencyclopaeie fur Protestantishe und Kirche, art. Nestorianer, глядзі таксама Yule, The Book of Ser Marco Polo, Vol. 2, p. 409). Святы Фама Хрысціян (St. Thomas Christians) з Індыі ніколі не меў сувязяў з Рымам.

 

Іменна прывержанцы Суботы, а таксама сілы, якія разрушалі агульнасць з Рымам пасля Халкідонскага сабора (г. зн. абессіняне, якабіяне (jacobites), мараніты (maronites), і армяне, курды) падтрымлівалі законы ежы і не прызналі таксама споведзь і чысцілішча (Schaff-Herzog, The New Encyclopaedia of Religious Knowledge, art. Nestorians and Nestorianer).

 

У 781 годзе ў знакамітым Кітайскім Мануменце на мармуры быў нанесены заклік апавядаць аб развіцці хрысціянства на тэрыторыі Кітая гэтай эпохі. Запіс, які змяшчае 763 словы, быў раскопаны ў 1625 годзе недалёка ад горада Чаньань (Changan). Зараз ён знаходзіцца ў Гаю Пласціначак Надпісаў у Чаньане. У фрагменце пласціначкі паведамляецца:

 

“На сёмы дзень пасля ачышчэння нашых сэрцаў мы прыносім ахвяры і атрымліваем вызваленне ад нашых грахоў. Даная рэлігія, настолькі дасканалая і цудоўная, цяжкаватая ў словах, аднак яна са сваімі выдатнейшымі прадпісаннямі асвятляе цемру” (V. I. Abbe Hue, Christianity in China, Vol. 1, Ch. 2, pp. 48–49).

 

Якабіяне ў якасці трымацеляў Суботы былі зафіксаваны ў 1625 годзе таксама ў Індыі (Pilgrimmes, Pt. 2, p. 1269).

 

Прывержанцам Суботы засталася Абісінская царква. Пагэтаму Эфіопскія іезуіты зрабілі спробы схіліць яе да прыняцця Рымскага каталіцызма. Абісінскія легаты з Лісабонскага двара забаранілі ім трыманне Суботы, накшталт іудзеям, што лепш за ўсё быць паслушнымі Хрысту і Апосталам (Geddes, Church History of Ethiopia, pp. 87–88). У 1604 годзе іезуіты аказалі ўплыў на караля Зедэнгхела (Zadenghel), каб ён садзейнічаў падпарадкаванню царквы пад панаванне папы, і пры дапамозе суровага пакарання забараніў пакланенне Суботам (Geddes, ibid., p. 311, а таксама Gibbons, Decline and Fall of the Roman Empire, Ch. 47).

 


 

Субота ў Італіі

 


Мяркуецца, што ў Мілане Суботу трымаў Міланскі Амвросій, і выключна з гэтых часоў узнікла прымаўка ў адносінах Рымлянскіх Нядзель: “Калі ў Рыме робіць, то як Рым робіць” (Heylyn, op. cit., 1612). Хэйлін (Heylyn) характарызаваў Міланскую царкву чацвертага стагоддзя як цэнтр зберажэння Суботы на Захадзе (ibid., part 2, para. 5, pp. 73–74). Пагэтаму не дзіўна, што іменна тут саббаты мелі сваю школу, зарэгістраваную пад падпарадкаваннем Валенсіі. І гэта ў той час, калі да іх далучыўся Пер Вальдо. У Італіі Суботу трымалі на працягу стагоддзяў, і Фрыаўльскі (Friaul) сабор (791 г.), спасылаючыся на 13 канон, выступіў супраць падтрымання гэтых звычаяў у сялянскім асяроддзі.

 

“Мы загадваем усім хрысціянам трымаць Дзень Госпада, які не павінен праводзіцца ў гонар старадаўняй Суботы, а толькі ў гонар свяшчэннага вечара пачатку нядзелі, называемага Днём Госпада. Гэта калі мы гаворым пра тую Суботу, апошні дзень нядзелі, які трымалі іудзеі і які трымалі нашы сяляне…” (Mansi, 13, 851).

 

Паміж Міланам і Ліёнам узнікла тое ядро захавання Суботы ў Еўропе, якое стала цэнтрам Ліёнскіх беднякоў, гэта значыць накірунку саббаты ці інсаббаты. Члены яго пазней былі названы вальдэнсамі. Сувязям Мілана і Ліёна было садзейнічанне з боку Пафінія (Pothinus) і Іранея (Iraneus) (прыблізна 125203 гады). Абодва яны былі паслядоўнікамі Палікарпа (Polycarp), вучня Іаана (John), і абодва пачыталі Суботу. У 177 годзе, пасля мукаў Пафінія (у выніку праследвання Марка Аўрэлія (Markus Aurelius), Іраней стаў епіскапам Ліёна. Цэрквы Ліёна і Вены, скардзячыся на накіраваныя супраць іх праследаванні 177 года, і, магчыма, з-за гэтых праследаванняў, прасілі міласэрднасці ў мантаністаў Фрыгіі (Phrygia) (хоця самі яны ў сваіх поглядах былі асцярожныя і не прадстаўлялі мантаністаў (The Catholic Encyclopedia (C.E.), art. Montanists, Vol. X, pp. 522–523)). Мантан (Montanus) і прарочыцы Максіміла (Maximilla) і Прыса (Prisca) ці Прысілла (Priscilla), думаецца, праявілі экстаз і прарочылі ў Фрыгіі пад уздзеяннем культа Кібелы (Cybele). Яны, а таксама іх паслядоўнікі былі засуджаны.

 

Іраней, таксама як Юсцін Мучанік (Justin Martur) і ўсе Анты Нікейскія апалагеты, рэпрэзентаваў унітарызм. Ён дэкларыраваў, што царква трымае толькі адну непахісную веру што на свеце існуе выключна адзін Творца Бог Айцец (ANF, Vol. 1, Against Heresies, Bk. II, Ch. IX, p. 369). Ён паведаміў, што пазіцыя царквы наступная:

 

“Дасканалая праведнасць не можа быць прадстаўлена якім-нібудзь другім законным рытуалам. Хрыстос жа не адмяніў Дэкалог, ён заўсёды мае сілу: людзі ніколі яшчэ не вызваляліся ад свайго Закона” (ANF, Bk. IV, Ch. XVI, p. 480).

 

Ён цытуе Іезекііля (20:12) і Майсея (Зыход 21:13) у адносінах Суботы, як знака Запавета паміж Богам і Яго народам. Субота была дадзена нам у якасці знака, які мае так жа сімвалічны характар. Яна вучыла, што мы павінны служыць Богу штодзённа. Аднак толькі гэтым чалавек яшчэ не можа быць апраўданы, таму народу прадастаўлены знак (ibid., p. 481).

 

Ігнацій (Ignatius), епіскап Антыохіі, у час Траяна (Trajan) (98117 пасля Хрыста) у межах сваёй тэрыторыі выступіў супраць усялякіх тэндэнцый іудаізіравання. Ён дакладна зафіксаваў інстытуцыі іудзеяў, такія, як Субота, пастаяннае перажыванне і пачцівасць іудзеяў адносна іх (Еpistle to the Magnesians, глядзі таксама Bacchiocchi, p. 213). У гэты час цяжка было прадставіць, што ў працэсе трымання Суботы ўжо рэалізаваўся карэнны пералом (ibid., 214). Відавочным фактам выступае тая акалічнасць, што Ігнацій ваяваў з тымі традыцыйнымі Суботнімі звычаямі іудаеў, якіх прытрымліваліся абедзве партыі.

 

Юсцін Мучанік, будучы ўнітарыем, пазнаёміў з паняццем пакланення Нядзелі (ANF, Vol. 1, First Apology, LXVII, pp. 185–186) і імкнуўся пераканаць свайго іудзейскага сябру Трыфо (Trypho) карэктыраваць уласныя звычаі (глядзіце, напрыклад, ANF, Vol. 1, Dialoque with Trypho, Ch. XII, p. 200). Бачыочы (Bacchiocchi) (магчыма, аўтарытэт, які спрыяе пераходу ад Суботы да пакланення Нядзелі, From Sabbath to Sunday, Pontifical Gregorian University Press, Rome, 1977) разглядвае няўдачу Юсціна пры цытаванні некаторых неабдуманых прыкладаў праведнасці, прадназначаных для практыкі. Аргументы Юсціна ўключаюць у сябе прадвызначэнне, што ў гэты час прытрымліванне Нядзелі было чужасцю і для іудзеяў, і для еўрапейскіх хрысціян (с. 156). Як гэта сцвярджае Епіфеней (Epiphonius) (ibid.), назаране таксама не ўшаноўвалі Нядзелі. Назаране, існаванне якіх на працягу чацвертага стагоддзя падцвярджае Іеранім, думаецца, былі непасрэднымі патомкамі Іерусалімскай абшчыны і якія мігрыравалі на Пелл (Bacchiocchi, ibid.).

 

У пачатковых пісаннях структура Суботы была ўсвядомлена як адухатвароны фенамен, аднак іудзеі моцна трымаліся фізічнага аспекту, і гэта сутнасць дыскусій. Адмена суботы і замена яе Нядзеляй магло мець супрацьдзеянным.

Ліёнская царква пад кіраўніцтвам Іранея прымала ўдзел у Квартадэцыманскім (Quartodeciman) дыспуце наконт Вялікадня і Свята апрэснокаў (глядзі Butler, Lives of the Saints, pp. 196–197, а таксама Passover дакументы). Ён распаўсюджваў ранняе хрысціянства на большую частку Францыі і веяў веяннем смерці ў адносінах да тых формаў гнастыцызма, якія тут унядраліся. У час Пафінія і Іранея Ліён быў цэнтрам царквы і цэнтрам звароту.

 

Праследванне Ліёна і Вены адлюстравана ў пасланні да братоў з Смірны, якое збярог Еўсевій (Eusebius) (Hist. Eccl., V, і-іv). Вена была ў залежнасці ад Ліёна і, магчыма, пад кіраўніцтвам дыякана (С.Е., art. Gaul, Christian, Vol. VI, p. 395).

 

Рэпрэзентацыю цэркваў у Галіі, магчыма, аблегчыла вялікая канцэнтрацыя іудзеяў вакол Марселя і Генуі на працягу 100300 гадоў (глядзі Gilbert, Atlas of Jewish History, Dorset Press, 1984, map. 17). Гэтыя абшчыны, відаць, былі цесна звязаны з шчыльнымі канцэнтрацыямі іудзеяў Эфесі і Смірны. Рух па Роне ад Марселя да Ліёна метраполіі і цэнтра камунікацыі ўсёй краіны, без сумнення, зяўляецца вынікам удзелу іудзеяў у камерцыйнай дзейнасці. Магчыма, што іменна патрабаванні камунікацыі былі прычынаю, садзейнічаючай адпраўцы Іранея і Пафінія ў Ліён, якое звяршыў Палікарп з Смірны. Ітак, Ліёнская царква, якая трымала Суботу, была заснавана яшчэ да пачатку праследавання з боку Марка Аўрэлія ў 177 годзе. Калі Іраней стаў епіскапам, Ліён быў цэнтрам цэркваў Галіі. Цэрквы Галіі пры падтрымцы епіскапаў Азіі накіравалі пасланні ў Рым у час Квартадэцыманскіх спрэчак (глядзі Eusebius, Hist. Eccl., V, XXIII) па пытаннях унядрэння Вялікадня.

 

Грыгорый з Тура (Gregory of Tours) (Historia Francorum, I, XXIII) сведчыць, што ў 250 годзе Рым быццам бы паслаў сямёра епіскапаў для стварэння цэркваў у Галіі. Магчыма, што Гаціаній (Gatianus) заснаваў царкву Тура; Трафім (Trophimus) – у Орлі; Паул (Paul) – в Нарбоне; Сатурній (Saturnius) – у Тулузе; Дэніс (Denis) – у Парыжы; Стрэмоній (Aўстрэмоній) (Stremonius) (Austremonius) – у Аўэрджы (Клермонце); і Марціаліс (Martialis) – у Ліможы (глядзі Lejay C.E., art. Gaul ibid.). Леджэй (Lejay) сцвярджае, што гэта спрэчнае пытанне для сурёзных гісторыкаў. Вельмі магчыма, што ўсё гэта характарызуе ўмяшанне Рыма ва ўнутраныя справы нацый. Нягледзячы на матывы і факты, кіпрыяне зарэгістравалі многія цэрквы, якія стварыліся ў Францыі. Гэтыя цэрквы зусім мала пацярпелі ад вялікага праследвання. Магчыма, што Канстанцый Хлор, бацька Канстанціна, не быў варожым у адносінах хрысціянства. Думаецца, што ў выніку яго падпарадкаванасці субардзінацыяністам Ліёна, Канстанцін адказаўся стаць афанасійцам (квазітрынітарыем, пазней пад назваю “католікі”) і яшчэ да смерці (глядзі C.E., ibid., а таксама запісы Канстанціна) рэальна быў ахрышчаны як субардзінацыяніст унітарый (ці так называемы еўсебіянец або арыян). Арльскі сабор мае пратакол, які сведчыць, што ў гэты час (каля 314 года) у адпаведнасці з Эдыктам Талерантнасці (Мілана) тут было створана мноства дзіацэсаў. Яшчэ да гэтага часу існуюць подпісы епіскапаў, якія даказваюць рэальнасць наступных епархій: Вена, Марсель, Арль, Оронта (Orange), Вэйсон (Vaison), Апт, Ніцца, Ліон, Аўтун (Autun), Калоджн (Cologne), Трыр, Рэймс, Равена (Rouen), Бардуэкс (Bordeaux), Габалі і Еуз (Eauze). Да іх трэба далучыць таксама епархіі Тулузі, Нарбонны, Клермона, Баржо (Bourges), і Парыж (глядзі C.E., ibid., p. 396).

 

У Францыі манашаства не ўкаранілася аж да 397 года, калі яго ўнядрылі Марцін (Martin), які заснаваў Марматыр (Marmoutier) паблізу Тура, і Кассін (Kasian) (435), які арганізаваў дзве цэрквы Марселя (каля 415 года). Хрысціянства было шырока звязана з гарадамі, якія стварыліся і, магчыма, знаходзіліся пад уплывам іудзеяў. Сельскія людзі былі язычнікамі і знаходзіліся пад уплывам Галла-Келцкага і Рымлянскага забабонаў. Зварот у пачатку чацвертага стагоддзя да ўнітарнага (памылкова названага арыянствам) готаў, вандалаў, сюваў (Suevi), аланцаў і другіх на нейкі час пакончыла з Рымлянскім трынітарызмам і намаганнямі трымаць Нядзелі. Епіскапскія епархіі ў Галіі пад уплывам Рыма сталі абектамі карысталюбства арыстакратыі. Ганарацій (Honoratus) заснаваў манастыр на востраве Лерын (Лерынум). З яго была перанята інстытуцыя епіскапіі і так называемая Лерынская артадаксальная градацыя была ўведзена ў многіх дзіяцэзах. У Арль былі ўладкаваны на працу Ганарацій, Гіларый (Hilary) і Цэсарый (Caesarius); у Ліоне Еўхерый (Eucherius), а яго сыны Салоній (Salonius) і Вераній (Veranius) – адпаведна ў Жэневе і Веніцы; Лупій (Lupus) – у Троі; Максімій (Maximus) і Фаусцій (Faustus) – у Рыцы.

 

Лерын таксама стаў школай містыцызма і тэалогіі, далёка і шырока распаўсюдзіў такія рэлігійныя ідэі пры дапамозе дагматычных, палемічных і хагіаграфічных работ (С.E., op. cit.).

           

Ітак, манастырскія школы ўкаранілі містыцызм у простую рэлігію ранніх цэркваў Францыі. Манастырскаму містыцызму было аказана значнае супраціўленне, і многія з свяшчэннікаў жаніліся. Аднак дынастыя Меравінджайна (Merovingian) у рэшце рэшт унядрыла Рымлянскую сістэму з дапамогаю мяча.

 

Да 417 года, калі папа Засім (Zosimus) зрабіў епіскапа Арля Патроклія (Patrocles) сваім вікарыем або дэлегатам у Галіі, усе дыспуты былі скіраваны ў Мілан, дзе Міланскі сабор вырашыў спрэчныя пытанні (глядзі C.E., p. 397). Такім чынам, лёгка выявіць узаемаадносіны паміж Міланам і шырокай прастораю саббатаў ці валенсаў. Цэрквы ў Галіі на ўсё пашыраючайся аснове былі ў дыспутах па пытаннях прыроды Божыя. Цэрквы былі паслядоўнымі субардзінацыяністамі.

 

Царква ў Галіі праходзіла праз трайны дагматычны крызіс. Паказалася, што яе епіскапства было вельмі заклапочана сумесна з арыянствам; звычайна, яны засталіся вернымі вучэнню Нікея, нягледзячы на некаторае пераходнае ці частковае адступніцтва.

 

Гэта, думаецца, яшчэ недастаткова ацэнена. Саббаты былі субардзінацыяністамі-унітарыямі яшчэ з часоў заснавання гэтага напрамку Пафініем і Іранеем, г. зн. яшчэ цэлае стагоддзе да таго моманту, калі было вядома пра Арыема. Трыманне Суботы распаўсюдзілася цалкам на тэрыторыі Еўропы. Хефеле (Hefele) наконт сабора ў Ліфціне (Liftinae) (Бельгія, 745 год) гаворыць наступнае:

 

“Трэцяя частка выступаючых на саборы, спасылаючыся на указ Лаодыкея (Conciliengeshicte, 3, 512, sec. 362), папярэджвала пра ўстрыманне ад прытрымлівання Суботы.

 

У Рыме трыманне Суботы было захавана таксама пад гасподствам Грыгорыя I (590–604 годы). Грыгорый выступіў супраць звычаяў (Ep. 1, Nicene and Post-Nicene Fathers (NPNF), Second Series, Vol. XIII, p. 13).

 

Грыгорый епіскап па ласцы Божай, як моцна любімы Яго сын, быў грамадзянінам Рыма: “Я зразумеў, што людзі, перакананыя з дапамогаю неразумнасці духа, распаўсюджваюць сапсаванасць і супрацьстаяць свяшчэннай веры. Пагэтаму на Суботні дзень трэба забараняць усялякую дзейнасць. Я хачу заклікаць іх выключыць прапаведнікаў анты-Хрыста (Epistles, b. 13:1).

 

Грыгорый выступіў таксама супраць пэўных раёнаў горада Рыма па той прычыне, што там трымаюць Суботу. Ён лічыў, што тады, калі прыдзе Антыхрыст, ён будзе трымаць Суботу ў якасці Саббата (ibid.).

 


 

Царква Суботы ў Азіі

 


Цэрквы, якія знаходзіліся на тэрыторыі Малай Азіі, былі названы паўліканамі. Паўліканы тут развіваліся на працягу некалькіх соцень гадоў. К. А. Скот (C. A. Skott) наконт паўліканаў сказаў, што яны прадстаўляюць:

 

“Антыкаталіцкую секту, якая, узнікшы ў 7 стагоддзі (магчыма, раней) і перажыўшая многія змены ў добразычлівасці імперыі, а таксама жудасныя ганенні, засталася ўплывовай ажно да 12 стагоддзя. Ва Усходняй Еўропе яна і сёння не засталася без паслядоўнікаў. Змяняючы свой вобраз перш за ўсё на ўсходніх граніцах імперыі і маючы радзіму ў Арменіі, Мезапатаміі і ў Паўночнай Сірыі, яна часткова з дапамогаю прапаганды, а часткова шляхам перастаноўкі яе прыхільнікаў распаўсюджвалася ў заходнім накірунку праз Малую Азію на Усходнюю Еўропу, каб заасноўваць новыя цэнтры на Балканскім паўвостраве. Спецыфічныя погляды, якія прэтэндуюць на тое, каб іх уключыць у дуалістычную канцэпцыю ўладарання, калі не існуе першапачатку света, дактрына адапцыяністаў у адносінах асобы Хрыста, страснае і ўпартае адмаўленне Марыялатрыя (Mariolatry) і пакланенне святым і абразам, такое ж адмаўленне сакраментальнага сімвалізма і асаблівы акцэнт на хрышчэнне дарослых зяўляюцца адзінымі законнымі фармальнасцямі. Абаснаванне такіх поглядаў абнаружваецца ў канцэнтрацыі ўвагі на Пісанні як адзіным і дастатковым аўтарытэце для выключэння традыцый і для вучэння Цэркваў (зяўляюцца адзінымі законнымі фармальнасцямі. Абаснаванне такіх поглядаў абнаружваецца ў канцэнтрацыі ўвагі на Пісанні як адзіным і дастатковым аўтарытэце для выключэння традыцый і для вучэння Цэркваў (ERE, art. Paulicians, Vol. 9, p. 695).

 

Паўлікане павялічыліся ў колькасці ў час Сергія Тычака (Sergius Tychicus), і іх галоўным чынам можна было выявіць сярод адважных горных людзей Торы (Taurus). Скот сказаў, што:

 

“Яны, гэдак жа як і абаронцы імперыі і абекты імперскага ганення, праявілі найбольшую ўпартасць і храбрасць (ibid., p. 697).

 

Іх абараняў Канстанцін Капранімас (Copronymous) (741–775 гады) і запрасіў пасяліцца ў Тракіі. Нікіфорый (Nicephorus) (802–811 гады) скарыстоўваў іх для абароны ўсходніх рубяжоў імперыі. Міхаіл і Леў V жорстка праследавалі іх.

 

Аднак паўлікане былі ў вельмі вялікай колькасці, надзвычай ваяўнічыя і вельмі добра арганізаваны, каб іх можна было прымусіць уключыцца ў артадоксію. Яны супраціўляліся, узнімалі бунты і нават помсцілі, робячы нечаканыя набегі са сваіх горных крэпасцяў на Малую Азію. Пасля 20-гадовага адноснага спакою яны былі падпарадкаваны ў выніку ўзрастаючага прымусовага праследавання з боку Тэадора (Theodora) (842–857 гады), які пад кіраўніцтвам Басіла (Basil) развязаў Вынішчальную вайну (глядзі Krumbacher, p. 1075). Паўлікане былі согнаны ў арміі сарацэнаў, і пры некаторай дапамозе з іх боку, пад кіраўніцтвам адаронага ўладара Крысочэра (Chrysocheir) яны не толькі паспяхова супрацьстаялі сілам імперыі, але і прадэманстравалі ўзрастаючую сілу, разграміўшы Малую Азію да яе заходніх берагоў (Scott, ibid.).

 

У гэтым праяўляюцца два аспекты паўліканаў. Па-першае, яны прымянялі зброю, па-другое, Мусліма лічыў іх асобнай групай хрысціян трынітарыяў і аказаў ім дапамогу і абарону. Абарона не была агранічана Малай Азіяй, яна распаўсюдзілася таксама і на тэрыторыі Іспаніі. Асаблівасць звычаяў паміж групамі была вядома і зберажона ў Каране.

 

Каментарый Хрыста, напраўлены супраць Пергамскай царквы, якая магла б салідарызавацца з гэтай сектай, робіць больш зразумелым сказанае ў Адкравенні 2:16: ён будзе змагацца з імі (з тымі, якія прытрымліваюцца памылковых дактрын) мячом вуснаў Сваіх.

 

Скот адзначае, што паўторная дэпартацыя паўліканаў у шырокіх маштабах ад Арменіі да Тракіі была ажыццёўлена Іаанам Цымскім (John Tzimiskes) (970 год) (ibid.). Лацінскія крыжаносцы знайшлі секту ў Сірыі ў XI стагоддзі, а ледзі Марыя Вартлея Мантэгю (Mary Wortley Montagy) выявіла іх паблізу Філіпаполіса ў XVIII стагоддзі (Skott, op. cit.).

 

У Еўропе яны развіваліся ўнутры ці ў абяднаннях з богаміламі, і іх погляды і ўплыў распаўсюдзіліся праз Сярэдневякоўе ў выглядзе розных антыкаталіцкіх сект, напрыклад, катараў, альбігойцаў, адносіны якіх з паўлінамі магчымы, калі мець на ўвазе цяжкасці даследавання. Іх назва, падобная “маніхейству”, трапіла ў абароты генетычных апісанняў кожнага з тых рухаў, якія супраціўляліся развіццю каталіцкай іерархіі і дактрын (Skott, ibid.).

 

Скот сцвярджае, што немагчыма ўстанавіць, ці сапраўды папалікане, пайфлі з Фландрыі ці публіканы, якія былі асуджаны і пакараны ў 1160 годзе ў Оксфордзе, непасрэдна ўзнікалі з паўліканаў, ці актуалізацыя гэтага слова выступае як папрок. Скот выказаў меркаванне, што паўлікане больш зразумелымі выступаюць у якасці групы, у якой не перарываецца антыкаталіцкая плынь і антыіерархічная думка, а таксама жыццё, якое праходзіць паралельна з цячэннем “артадаксальнай” дактрыны і яе практычнай арганізацыі праз гісторыю цэркваў (глядзі Krumbacher, p. 970, паўліканы свецкай дзяржаўнай артадаксіі супрацьпаставілі істнае апасталістычнае біблейскае хрысціянства).

 

Ф. К. Конібер (F. C. Conybeare) (The Key of Truth, Oxford, 1898) мяркуе, што яны ў сваёй хрысталогіі прадстаўляюць адапцыяністаў, г. зн. яны трымалі тры сакраменты: пакаянне, хрышчэнне, цела і кроў Хрыста (гл. таксама с. 124), адначасова дэкларыравалі немагчымасць хрышчэння новароджаных, адмоўна ставіліся да вечнай непарочнасці Марыі, не прымалі дактрыну аб чысцілішчы, апокрыфы і ўжыванне ілюстрацый, крыжоў і ладана.

 

Ітак, рух царквы з Малай Азіі на Еўропу праходзіў на працягу некалькіх стагоддзяў, і, як бачна, гэтаму садзейнічала і вуснае слова і перамяшчэнне людзей. Апаклёпванне дактрын гэтых груп было пачата артадоксіяй, што непасрэдна і шырока адлюстроўваецца ў гісторыі па гэтаму пытанню.

 


 

Трыманне Суботы ва Усходняй Еўропе

 


Гэта відавочна, што ў Еўропе асноўная праца цэркваў, якія трымаюць Суботу, не пачыналася да той пары, пакуль дзейнасць гэтых цэркваў не была ўзбуджана з боку Смірны (называецца эрай Смірны). Іх рабоце садзейнічалі паўлікане Малай Азіі (называецца эрай Пергама), якія кіравалі даным напрамкам. На самай справе, і гэта відавочна, што работа ў Галліі пачалася са Смірны і знаходзілася ў цесным кантакце з ёй, працягваючыся да смерці Ірэнея. Работа была адасобленая і некаардыніраваная, ажно да размяшчэння паўліканаў на тэрыторыі Еўропы.

 

Распаўсюджанне хрысціянскай веры трымання Суботы было заўважана ў асяроддзі перамяшчэння ад Тракіі на Албанію і Балгарыю. У перыяд дзевятага стагоддзя дыспут па гэтаму пытанню пульсаваў у Балгарыі. Заўважана, што:

 

“У Балгарыі на першапачатковым перыядзе евангелізацыі навучалі, што ў час Суботы не трэба было выконваць ніякай працы” (Responsa Nicolai Papae I and Con-Consulta Bulgarorum, Responsum 10, знойдзена ў Mansi, Sacrorum Concilorum Nova et Amplissima Collectio, Vol. 15, p. 406; таксама Hefele, Conciliengeshicte, Vol. 4, sec. 478).

 

Багарый (Bogaris), кіруючы прынц Балгарыі, наконт гэтай тэматыкі пісаў папе Мікалаю I і задаў некалькі пытанняў. На 6-е пытанне ў адносінах купання, а таксама працы па Суботах, папа адказаў:

 

“6-е пытанне купанне дазволена па Нядзелях. 10-е пытанне адзінае, што неабходна ўстрымацца ад працы ў Нядзелі, але не па Суботах (Hefele, 4, 346–352, sec. 478).

 

Мікалай быў абяўлены ізаляваным. Скіраваны супраць яго Канстанцінопальскім сінодам Фоцій, патрыярх Канстанцінопаля, абвінаваціў Мікалая ў наступным:

 

“У процілегласць канонам яны пабуджалі балгар пасціцца па Суботах” (Photius, von Kard, Hergenrother, 1, 643).

 

Пытанне Суботы стала прычынаю гняўлівых спрэчак паміж грэкамі і лацінамі (рымлянамі). У сувязі з раздзяленнем царквы ў 1064 годзе данае пытанне каменціраваў Ніл (Neale) (A History of the Holy Eastern Church, Vol. 1, p. 731).

 

Афінгіяне (Athingians) (або афінганы; Athingani) у дзевятым стагоддзі былі арганізаваны кардыналам Хергенротэрам (Hergenrother), які быў у блізкіх адносінах з імператарам Міхаілам II (Michael II) (821–829 гады), і ён сказаў, што гэтыя людзі трымалі Суботу (Kirchengeschicte, 1, 527). Афінгіяне гэта фрыгійская секта, якую Цімафей (Timotheus) з Канстанцінопаля ў сваёй працы Reception of Heretics (гл. ERE, art. Sects, Vol. XI, p. 319b) называў мелёізэдэкійцамі (Melchizedekites). Уайтлей (Whitley) гаворыць, што яны:

 

“Трымалі дзень Суботы; але так яны нікога не чапалі, папулярна яны былі названы афінганамі (Athingani). Гэта інтэрпрэтыруецца такім чынам, быццам яны трымаюць яўрэйскія законы чысціні. Але па гэтаму пытанню маецца надзвычай скупая інфармацыя. Таму даследванне першапрычын і прынцыпаў звязана з вялікімі цяжкасцямі” (ibid.).

 

Пасля змяшчэння кіраўніка паўліканаў у дзевятым стагоддзі Крысочэра і разрушэння іх крэпасці Тэфрыка (Tephrike) яны былі знішчаны і разогнаны ў масавым маштабе. Яны месціліся, як рассеяныя абшчыны, у Арменіі, Малай Азіі, і асабліва на Балканскім паўвостраве. У сярэдзіне дзевятага стагоддзя пад кіраўніцтвам Смбата (Smbat), які, ссылаючыся на Канібера, мог быць аўтарам Замка праўдзі (гл. ERE, art. Paulicians, Vol. IX, p. 697), паўлікане дачакаліся свайго зараджэння ў Арменіі. А паколькі іх цэнтр знаходзіўся ў горадзе Тондрака, былі названы тондракіянамі.

 

Другая частка таго ж самага кораня, як падазраецца, магчыма, можа адшукацца ў секце, якая вядома пад імем “афінганы”, як яе назваў Феафан (Theophanes) (Chronographia, p. 413), а нейкі другі аўтар іх назваў “селікшянамі” (Selikians). Біёграф патрыярха Методзія (Methodius) у звароце селіксаў і іх паслядоўнікаў, якія выражалі “маніхейскія погляды”, сходныя ў сваіх дэталях тым, што мелі напрамкавасць супраць паўліканаў Cod. Scor. (ibid.), да артадоксіі, лічыць як заслугу Методзія.

 

Тады была прадпрынята другая дэпартацыя, якой кіраваў Іаан Цымскі (970).

 

Такім чынам, тут бачна, што ўсе гэтыя секты былі ўзаемазвязаны, і трынітарыяне іх праследавалі за ератычныя погляды, прыбягаючы да раздраблення сектаў на асобныя часткі, знішчаючы іх паўсюдна, дзе толькі было магчыма. Паўліканы былі іканакластамі, і гэта здаецца сходным, і звязана з тым, што мы ведаем пра саббатаў і катараў у Еўропе.

 

Паўлікане заўсёды супярэчылі богаслужэнню сваіх канкурэнтаў, якое тыя праводзілі ля крыжа (па-армянску Chazus); пагэтаму тэрміны “чазітзарыі” (Chazitzarii), “чазінзарыяне” (Chazinzarians) (Staurolatrae), згодна пазіцыі паўліканаў, напэўна, абазначалі не якуюсьці нязначную секту, а ўсю цэркаў, створаную ў Арменіі (Whitley, ERE, art. Sects, p. 319).

 

Троіцкі (Troitsky) у сваім артыкуле “Грэчаская Ортадаксальная Царква” (ERE, Vol. VI, p. 427) адзначае, што афінганы звязаны з іудаізмам. Яны былі згрупіраваны сумесна з паўліканамі, аднак спецыяльна не былі ідэнтыфіцыраваны з апошнімі. Думаецца, што Троіцкі, калі групіраваў іх, разглядваў паўліканаў як маючых нейкую веру містычнага характару, якая, як мы бачым, раскрываецца ў няправільнай, памылковай дзейнасці. У даным выпадку выказваецца некаторае сумненне ў тым, што паўлікане, афінганы або секты Малай Азіі прытрымліваліся Суботы і законаў ежы і ўводзілі гэтую практыку ў краінах Еўропы.

 


 

Багамільства

 


Адной з першых груп, якая брала пачатак ад паўліканаў і развівалася толькі выключна ў Еўропе, думаецца, былі багамілы. Яны рассяляліся ў асяроддзі славянскіх народаў, і асабліва сярод балгараў (Powicke, ERE, Vol. 1, p. 784).

 

Тэрмін “багаміл”, магчыма, паходзіць ад тэрміна Bog Milui”, што азначае “Божа, змілуйся”, ці, магчыма, ад тэрміна “Любімы Богам”. Дзве раннія балгарскія MSS маюць узаемнае падцверджанне, што “папа” Багаміл быў першым, хто рэпрэзентаваў “ерась” пры праўленні балгарскага цара Пятра (927–968 гады). Такім чынам, тэрмін змог бы ўзнікнуць ад імён выдатнейшых прадстаўнікоў сектаў дзесятага стагоддзя.

 

Н. А. Вебер (N. A. Weber) (C.E., art. Bogomils, Vol. II, p. 612) інтэрпрэтаваў багамілаў у якасці неаманіхейцкай секты. Упаўне даказана, што гэтая секта існавала ў пазнейшыя сярэднія стагоддзі ў Канстанцінопалі і Балканскіх дзяржавах. Багамілы лічылі, што і Сатана, і Хрыстос мелі творчую сілу, падпарадкаваную волі Божай. Багамілі абапіраліся на думку, што Бог Айцец паказаўся ў чалавечым абліччы, але быў безцялесным. У асяроддзі Сыноў Божых быў таксама Сатана (Satanel) (або Азазел; Azazel), які сядзеў па правую руку Бога, а таксама Іісус або Міхаіл (Michael). Сатана быў адораны творчай сілаю, але ён узбунтаваўся. Сумесна з ангеламі, якія следавалі за ім, ён быў выгнаны з неба. Былі меркаванні, што Сатана сатварыў другое неба і другую зямлю зне зямлі і вады. Аднак Сатана не змог даць чалавеку жыццёвы дух. Пагэтаму Айцец па яго просьбе падараваў чалавеку жыццё. Пасля зводу з дарогі шчырага Еві Сатана губляў сваю творчую сілу, але тым не менш заставаўся ўладаром Планеты. Бог паслаў другога Свайго Сына Іісуса, каб ён праз Марыю прыняў цялесную форму. Так праз дзейнасць Хрыста Сатана быў пакараны. Сатанел страціў сваё боскае імя ці ступень Эла, пасля чаго стаў вядомы толькі як Сатана.

 

Сёння гэтая гісторыя напісана “ворагамі” артадоксіі, і пагэтаму зяўляецца даволі скажонай адносна біблейскай структуры. Таму тут патрабуецца тлумачэнне. Тым не менш, кожны, хто вывучае Біблію, убачыць структуру тых тэкстаў, якія выкладзены. Прадстаўленне аб іх зяўляецца неабходным у тым плане, што мы сёння ведаем пра касмалогію першага стагоддзя, ды толькі скажоную. Гэта калі заўвагі Павіцкага (Powicke) зяўляюцца даставернымі.

 

Маецца прадстаўленне, што адзіная пражываючая асоба на небе Бог, а Хрыстос, і таксама Сатана, выступаюць абсарбіраванымі. Гэтую канцэпцыю станаўлення Бога ўсім і ва ўсім артадоксы, магчыма, растлумачылі з дапамогаю простых тэрмінаў, і адкінулі, наколькі яна не адпавядае дактрыне душы.

 

Сцверджанне Вебера, згодна якому багамілы не прызнавалі Стары Запавет, як і Псалтыр і кніжкі Прарокаў, думаецца, абапіраецца на Эўцімія (Euthymius) (PG, Vol. CXXX) (глядзі таксама Powicke, op. cit.), у якога маюцца 52 апорныя пункты веры. Іх унёс у спіс і ўпарадкаваў у пэўнай паслядоўнасці Павіцкі.

 

Адмаўленне ад кніг Майсеевых

 

Гісторыя Хрыста гэта сімвал найвышэйшых ведаў.

 

Яны вучылі Себіліянскую (Sabellian) канцэпцыю Бога, згодна якой усе тры словы Айцец, Сын і Дух спалучаюцца ў Айцу. На заканчэнне, калі ўсе тры духі выканаюць свае заданні, яны ўсяляюцца назад у Айца. (Канцэпцыя, згодна якой усё ўлятае назад, да Айца, не абмяжоўваецца адной троіцай, Эўцімій трымаўся пункту погляду аб адзінстве Воінства Нябеснага).

 

Тварэнне Сатаны распаўсюдзілася ў межах таго закона, які апраўдваў грэх. Тады Бог умяшаўся ў свет і паслаў у якасці Логаса архангела Міхаіла, які стаў Іісусам Хрыстом.

 

Дух Святы ўласцівы выключна выбраным (Да іх прыраўнівалі багамілаў).

 

Абраныя не ўміралі.

 

Царкоўныя храмы былі храмамі дэманаў, але яны дазвалялі ў іх кланяцца Богу па-за карысцю.

 

Яны прымалі, што Іаан Хрысціцель быў рабом іудзейскага бога Сатанела.

 

Погляд, згодна якому секта не прымала хрышчэнне вадою і прызнавала толькі духоўнае хрышчэнне (прыкладваннем рук), магчыма, узнік у выніку нацягвання правіл манастыроў. Секта адмоўна ставілася да дактрыны міжабаснавання (transubstantiation). Вебер лічыў, што даная секта не дапускала шлюбу і забараняла ўжываць мяса. Некалькі стагоддзяў багамілы распаўсюджваліся як манастырскі ордэн. Паколькі іх пісанні спальвалі, то ўсё, што пра іх вядома, магчыма, зыходзіць ад Эўцімія Зігабена (Euthymius Zigabenus) (памёр пасля 1118 года), у раздзеле XXVII of Panoplia Dogmatike, у якім ён абвяргае каля 24-х ім уласцівых магчымых ерасей (пад 52-ма правіламі Павіцкага).

 

Вебер дапускае думку, што багамілы змаглі б развівацца з Еўхіціі (Euchites) (магчыма, з дуалістычнай прыроды прынадлежачай ім дактрыны). Яны называюцца таксама месаліянамі (Messalians), ад каторых узнік характэрны ім аскетызм. Думаецца, што гэтым адхіленнем ад эпохі яны адрозніваюцца ад другіх груп. Яны сталі вядомымі ў 12-м стагоддзі. Пад гэтым імем яны былі ўпамянуты ў Філіпаполісе (у Еўрапейскай Турцыі) у 1115 годзе. (Неабходна заўважыць, што тут наскрозь працягвалася акупацыя паўліканаў). Іх лідэр Базіль (Basil), манах і доктар, які абазначыў дванаццаць Апосталаў, быў захоплены ў палон і заключаны ў турму (у 1111 годзе) (у выніку падману). Гэта ажыццявіў Алексій I, Комны (Alehius I, Comneus) (1081–1118), які патрабаваў адказацца ад памылковых поглядаў. Некаторыя адракліся, аднак другія памерлі ў турмах (Weber, ibid.). Базіль быў прыгавораны да смяротнага пакарання (у 1118 годзе) і спалены (у 1119 годзе; Павіцкі). Канстанцінопальскі сінод 1140 года загадаў знішчыць яго пісанні, і ў 1143 годзе двое епіскапаў сведчылі аб выключэнні гэтых дактрын. Канстанцінопальскія сіноды 1316 і 1325 гадоў зноў судзілі гэтую секту. Багамілы існавалі да той пары, пакуль у XIV і XV стагоддзях Балканы не заваявалі туркі (Weber, ibid.). Павіцкі (op. cit., p. 785) сказаў, што ў найменшых таварыствах, на якія яны раздзяліліся, іх уплыў назіраўся даволі доўгі час. Думаецца, што ў даным выпадку паўліканскія дактрыны існавалі не толькі ў таварыствах, якія яны ўстрывожылі, а і ў славянскіх абшчынах. Дактрыны былі прыняты таксама ў манастырскіх ордэнах, дзе іх скажалі манахі, па сутнасці, антыкатолікі. Як толькі што ўпамянута, дактрыны багамілаў адрозніваюцца ад другіх сектаў, што паходзяць ад паўлінаў, і асабліва ад дактрын саміх паўліканаў. Такім чынам, было б памылковым сцверджанне, што секта, маючая вядомасць сярод манаскіх ордэнаў, як багамілы, фактычна была толькі абагульняючым абазначэннем груп, якія распаўсюджваліся сярод славян і праз усю Еўропу. Самы аўтарытэтны пункт погляду наконт дактрын лепш за ўсё можна выявіць з дапамогаю параўнання паўліканаў і тых сект, якія падпалі пад іх уплыў.

 


 

Вальдэнсіяне ці вальдэнс

 


Лентола (Lentolo) зяўляецца аўтарам ранняй гісторыі вальдэнсаў і галоўным аўтарытэтам па пытаннях даследвання гэтых часоў. Гэтая гісторыя фактычна не было вядома ажно да 1897 года, пакуль Комба (Comba) не звярнуў увагу на чарнавік (экзэмпляр) гэтай гісторыі, знойдзены ім у Бернскай бібліятэцы (W.F.Adeney, art. Waldenses, ERE, Vol. 12, p. 669).

 

Аднак гісторыя Мастона (Muston) (L Israel des Alpes, Paris, 1851 ці англійскі пераклад і пячатка Israel of the Alps, NY, 1978) скіравана супраць яго, Лентолы. Рымлянскія католікі сцвярджаюць, што вальдэнсы зяўляюцца толькі паслядоўнікамі Ліёнскага Пера Вальдо, імя якога на французскай мове Вальдэс, на латынскай Вальдэсіус, Вальдэніус, Гальдэнсіс, а па-італьянску Вальдо. Думаецца, што ён быў вернуты ў 1173 годзе. Самі вальдэнсы не згодны з такім сцверджаннем, якое наклейвае на іх ярлык пратэстантызму і адкідвае іх паходжанне назад, да ранняга хрысціянства.

 

Найбольш ранні запіс гэтай прэтэнзіі належыць дамініканскаму манаху з Пассавы (Passau) ад 1316 года (Contra Valdense в Maxima Bibliotheca veterum Patrum, Lyons, 1677–1707, XXV, 262 ff.), у якой канстатуецца, што вальдэнсы існавалі яшчэ ў часы родапачаткоўцаў (duravit a tempore patrum). Наступны час зафіксаваны ў пісьме Барбі Марэле (Barbe Morel), адрасаваным Экалампадзію (Oecolampadius) у 1530 годзе (A. Scultetus, Annalium Evangeli… decades duo, Geneva, 1618, pp. 295, 306). Тэкст прызнаў Роберт Аліветан (Robert Olivetan), які змясціў яго ў прадмове свайго перакладу Бібліі, зробленага ў 1535 годзе. Так пратэстанты дайшлі да пачцівасці вальдэнсаў у якасці царквы, якая трымалася NT веры. Даная секта прадстаўнікоў свайго духавенства называла барбіямі або дзядзямі, паколькі, згодна прадпісанням Бібліі, ніхто, акрамя Айца і Яго Сына, не павінен быць названы айцом, настаўнікам ці кіраўніком (ад Матфея, 23:9-10). тытул “Айцец” выступае як ступень у сістэме мітраізма і зяўляецца забароненым для хрысціян (глядзі, напрыклад, C. K. Barrett, The New Testament Background: Selected Documents, rev. ed., SPCK, London, 1987, p. 133). Няма доказу, што секта існавала ў нязменным выглядзе ў далінах Альп. Зыходзячы з гэтага факта, узнікла другая тэорыя адносна гэтай секты, згодна якой названая секта змагла б развівацца ў час уладарання папы Сільвестра. Узнікла думка, што быццам бы Сільвестр пасля хрышчэння Канстанціна (а тое, што мы ведаем, не адпавядае ісціне, паколькі Канстанцін быў хрышчоны як унітарый (няправільна названых еўсевіянамі або арыянамі). Еўсевіем з Нікамедыі (Nikomedia)) перадаў цэркаў пад праўленне імператара. Магчыма, епіскап адязджаў на Вадайскую Даліну (Vaudois Valley), каб стварыць абшчыну вальдэнсаў. Існуе, канешне, і такая магчымасць, што арыянскія готы, якія ўжо з 351 года мелі перакладзеную на гоцкую мову Біблію, маглі аказаць уплыў на сацыяльнае асяроддзе. Першапачатак царквы фактычна абнаружваецца ў недрах Ліёнскай царквы ў час уладарання Ірэнея і яго наследнікаў (глядзі папярэднюю зноску). Пачатак такога ўплыву знаходзяць у час Турынскага епіскапа Клаўдзія (Claude). Гэта было ў 8-м стагоддзі, калі правілі Чарлімагній (Charlemagne) і Луйі Пій (Lois the Pious). Клаўдзій узнавіў дактрыну Аўгусціна аб прадвызначэнні, у той жа час ігнарыруючы аспект Вярхоўнай Царквы ў вучэнні Аўгусціна,

 

згодна якому царква, у супрацьлегласць поглядам папства, была пэўным пасрэднікам узаемных адносін Бога і чалавека. Адначасова адмаўлялася і тое, што Святому Пятру дана ўлада звязваць і высвабаджаць. Крыжы, як і ўсе ілюстрацыі, ён удаліў са сваіх цэркваў, тым самым прадчуваючы Рэфармацыю (Adeney, ibid.).

 

Можна зрабіць вывад, што Вадайскія цэрквы былі ўключаны ў дыяцэзісе Клаўдзія. У адпаведнасці з гэтым Легер (Leger), Мастон і другія вальдэнсы прытрымліваліся погляду, згодна якому іх паходжанне не вядзе да апосталічных часоў, як гэта меркавалася ў адносінах да іх. Аднак, няма ніякага доказу, што яны ў стагоддзях пасля Клаўдзія існавалі ў якасці вядомай царквы. Паведамленне Мастона (ibid., Paris, p. XXXII, n. 2), што ў 1096 годзе Урбан II (Urban II) пісаў пра вадайцаў як заражоных ерассю, па словах Адэная (Adeney) (c. 665), памылковае, паколькі сярод яго буллаў нельга знайсці патрэбнай спасылкі ў адносінах гэтых людзей (cf. Comba, p. 154). Распаўсюджанне дактрын у якасці відавочных доказаў усё ж “абыгралі” на сваю карысць афанасіяне. Тым не менш фактам зяўляецца тое, што унітарная царква існавала тут некалькі стагоддзяў.

 

Адэнай лічыць, што вальдэнсы адказаліся плаціць індульгенцыі, уносіць плату за чысцілішча і імшу па памерлых, адмаўлялі сілу ўздзеяння таінстваў, калі яны выконваюцца недастойнымі свяшчэннікамі (с. 666). У той жа час ён думаў, што нават дактрыны, напоўненыя зместам, усё ж незразумелыя. Асноўнымі матывамі для такіх дактрын было даслоўнае выкананне таго вучэння Хрыста, якое ўключана ў евангеліі. Гэдак, як для Пера Вальдо асобы, ад імя якой яны атрымалі сваю назву. Вальдо памёр у Багеміі ў 1217 годзе. Адэнай даказвае, што царква вальдэнсаў стварылася ад зліцця працы Вальдо і Ліёнскіх беднякоў, прадаўжалася ў рухах Арнольда з Брэскіі (Arnold of Brescia), Пятра з Брайі (Peter of Bruys) і “Анры з Клані” (Henry of Cluny) (ibid.). Такім чынам, Вальдо нацягнуў сваю сістэму на папярэднічаючыя групы з Водае і другіх мясцін, чым прыдаў ім новую актыўнасць. Рух Пятра з Брайі пад назваю “петрабрасіяне” знайшоў атабражэнне толькі ў трактаце, які направіў супраць яго Пётр Пачытаемы (Peter the Venerable), а таксама ў фрагменце, прысвечаным Абеляру (Abelard). Таму гэтая інфармацыя выклікае сумненне. Пётр пачаў прапаведваць у дыяцэзісах у Ембурне, Дыі і Гаппе (Emburn, Die, Gap) паміж 11171120 гадамі. Ён быў прадстаўніком іконаборства і паліў крыжы. Прыкладна дваццаць гадоў пазней Пётр быў спалены на вогнішчы як ератык Святой Гіліі (St. Gilles) каля Найма (Nimes). Ён пакінуў паслядоўнікаў у Нарбонні, Тулузе, а таксама ў Гасконіі (Gascony). Прыблізна ў 1135 годзе Кланейскі (Clunaic) манах Анры з Лаўсанны (Henry of Lausanne), магчыма, прыняў вучэнне петрабрасіянаў, і пасля мучаніцкай смерці Пятра з Брайі перарабіў яго. Яго дактрыны ўключалі ў сябе хрышчэнне дарослых. Існуе сцверджанне, што яго секта прапаведавала адносную значымасць біблейскіх тэкстаў у NT, гэта значыць, падпарадкаванне пасланняў евангеліям і адмаўленне Старага Запавета. Гэта цяжка быць абсалютным іканаборцам і не прызнаваць Стары Запавет, бо іканаборцы лічаць абодва Запаветы ўзаемна звязанымі.

 

Думаецца, што яны ганьбавалі мессу і еўхарыстыю, паколькі пакаянне сродкам ахвяр немагчыма. Яны лічылі царкву агульнасцю, але не збудаванне. Іканаборцы прапаведвалі, што будынкі цэркваў павінны быць разрушаны. Сцверджанні, у якіх мелася павага да гэтых людзей, супрацьстаялі іх ворагам. Адпаведны запіс пра гэта зроблены Н. А. Веберам у Каталіцкай Энцыклапедыі (art. Petrobrusians, Vol. 11, p. 781) – тым самым аўтарам, які напісаў артыкул “Вальдэнсы”. Ідэі, якія абаснаваны ў названых работах, быццам бы лічыліся павісшымі ў паветры. Аднак, ERE (артыкул Paylicians I Waldenses) падкрэслівае, што іменна тут выяўляецца ўсеагульнае развіццё ідэй з Усходу праз усю Еўропу. Мы ўжо бачылі, што першакрыніцаю былі паўлікане, якія пасяліліся ў Тракіі. Няма сумненняў, што гэтыя цэрквы былі звязаны са сваімі спачувацелямі на Захадзе.

 


 

Субота вальдэнсаў

 


Вальдэнсы ці валленсы быццам бы атрымалі назву “інсаббаты” ці “інсаббататы”, паколькі яны не прытрымліваліся ніякага другога дня адпачынку, акрамя адной толькі Суботы. Яны былі названы інсаббататамі, прымаючы, што не правяць Суботу (таму што яны не трымалі Нядзелю) (Luther s Fore-Runners, pp. 7–8) (некарэктна цытаваў і разглядваў таксама Gui, Manuel d Inquisiteur). Вальдэнсы не атрымалі сваю назву ад імя Пера Вальдо, а хутчэй за ўсё наадварот. Каталіцкія гісторыкі, для таго, каб стварыць аб сабе ўражанне, пішуць, што вальдэнсы зяўляюцца пазнейшым ноўшаствам і таму стараюцца звярнуць на сябе ўвагу тым, быццам яны католікі і выступаюць як апостальскія аўтарытэты над усімі астатнімі цэрквамі, якія, па іх перакананню, ёсць пазнейшыя нашчадкі.

 

Гэтая прапаганда была абвергнута некаторымі пратэстантамі, якія абапіраліся на раннюю гісторыю вальдэнсаў. А яна сведчыць, што вальдэнсы зяўляюцца саблюдацелямі Суботы суббардзінацыяністамі. Вось што гаворыць пра гэта Петр Аллікс (Peter Allix):

 

“Гэта няпраўда, што Вальдо даў сваё імя засяленцам далін: яны іменаваліся “вальдэнсамы” або “вадэсамы” згодна назвам далін, на якіх яны жылі яшчэ да часу жыцця Вальдо (Ancient Church of Piedmont, Oxford, 1821, p. 182).

 

Аллікс працягвае сваё абвяржэнне яшчэ адным сцверджаннем:

 

“У даным выпадку некаторыя пратэстанты трапілі ў лавушку, якую ім выставілі… Гэта абсалютная няпраўда, што іх цэрквы калісьці былі заснаваны Перам Вальдо… Гэта чыстая фальсіфікацыя” (ibid., p. 192).

 

Вільям Джоунс (William Jones) (History of the Christian Church, Vol. 2, p. 2) паведамляе, што ён

 

“быў названы “Вальдус” або “Вальдо” па той прычыне, што атрымаў свае рэлігійныя прадстаўленні ад абітальнікаў далін”.

 

Калі хто-нібудзь правярае сведчанні ў тэкстах і ў пісаннях такіх апалагетаў, як Н. А. Вебер, то тут не існуе другіх бясспрэчных доказаў, як толькі той факт, што дзве вальдэнсіянскія барбіі (маюцца на ўвазе дзяд або старэйшына) былі названы Валленсамі перш за ўсё Раймондам з Давентры (Raymond of Daventry) у час яго пакарання ў 1179 годзе. У 1180 годзе гэтую назву прыняў Бернард з Фонткауда (Bernard of Fontcaude) – і таксама ў час казні (Adversus Vallenses et Arianos). Адэнай упамінае гэта ў сваіх працах, аднак Вебер пра гэта замоўчвае. Маюцца погляды, згодна якім тэрмін “валленсы” у гэты час узнік ад імя Вальдо. Але гэта дакладна невядома. Большасць схіляецца да таго, што даная назва адносіцца ўсё ж да далін, і не мае дачынення да імя Вальдо. Ітак, нягледзячы на тое, што данае сцверджанне высказана Веберам, і, пэўна, Адэнам, гэты вывад у якасці аднаго толькі прадпалажэння можа быць адхілены, не прыняты.

 

Здаецца, што рэарганізацыя ў Мілане пачалася ў выніку ўліцця сюды саббатаў Аўстрыі, а Паўночны Усход даў тое, што мы можам скласці ў пэўнай сукупнасці. Так, стварэнне калегіі ў Мілане на аснове моцнага фундамента ў Аўстрыі змякчыла любое абаснаванне з боку Вальдо. На самай справе Блейр (Blair) у сваёй History of the Waldenses (Vol. 1, p. 220) сцвярджае, што:

 

“Сярод дакументаў гэтых жа самых людзей мы маем тлумачэнне дзесяці запаведзяў, якое датуецца Бойерам (Boyer) 1120-м годам, у якіх звернута ўвага на тое, што дбанне Суботы праз спыненне свецкіх работ забаронена”.

 

Інакш, вальдэнсы былі суббардзінацыяністамі, унітарыямі, трымаючымі Суботу яшчэ задоўга перад тым, як на сцэне зявіўся Вальдо. Згодна Даггеру і Додду (Dugger and Dodd), A History of the True Religion (3 rd ed., Jerusalem, 1972, p. 224, ff.):

 

“Бенядзікт (Benedict) у сваёй гісторыі баптыстаў гаворыць пра вальдэнсаў наступнае: “Мы ўжо назіралі ў адносінах папскага архіепіскапа Клаўдзія Сэйселя (Claudius Seyssel), што нехта Леў (Leo) быў абвінавачаны сумесна з творцамі вальдэнскай ерасі ў далінах у час дней Канстанціна Вялікага. Калі імператар Ганорый (Honorius) прыняў супраць рэбаптыстаў суровыя меры, яны пакінулі месцы багаццяў і ўлады і пастараліся адступіць на сельскія мясцовасці і на даліны Підмонта (Piedmont) (Італія) апошнія месцы свайго бегства ад імперскага прыгнёту”.

 

Райнер Саro (Rainer Sacho), аўтар прац аб рымскіх католіках, пісаў пра вальдэнсаў: “Існуюць тры прычыны, якія падцвярджаюць, што няма секты больш небяспечнай, чым леваніяне: па-першае, яна найбольш даўняя. Адны сцвярджаюць, што яна мае такую ж старасць, як Сільвестр, другія лічаць, што яна ў такім узросце, як самі Апосталы. Па-другое, яна функцыяніруе на вялікай прасторы: няма дзяржаваў, дзе б для яе не было хоць нейкай асновы. Па-трэцяе, у той час, як другія секты зяўляюцца свецкімі і кашчунскімі, яна зберагае да сябе максімальнае праяўленне пачцівасці. Яны ж жывуць прама на вачах у людзей і не вераць у Бога, які не зяўляецца добрым”.

 

Сачo дапускае, што яны працвіталі па крайняй меры ўжо пяцьсот гадоў да часу Пера Вальдо. Іх старажытнасць дапускае нават Грэтцэр (Gretzer) – іезуіт, які выступаў супраць іх жа. Крантц (Crantz) у сваёй “History of the United Brethren” характаразуе гэты пласт хрысціян такімі словамі:

 

“Гэтыя старынныя хрысціяне датуюць сваё паходжанне з пачатку чацвёртага стагоддзя, калі нейкі Леў у час вялікай рэвалюцыі ў рэлігіі пад уладарствам Канстанціна Вялікага выступіў супраць новаўвядзення Рымскага епіскапа Сільвестра…”

 

Згодна Алліку,

 

“рэфарматары лічылі, што царква вальдэнсаў сфарміравалася прыблізна ў 120-м годзе нашай эры. Пачынаючы з гэтага часу, вальдэнсы перадавалі з роду ў род вучэнні, атрыманыя ад Апосталаў. Лацінская Біблія з грэчаскай на італьянскую мову была перакладзена не пазней 157-га года нашай эры. Мы зяўляемся даўжнікамі Беца (Beza), знакамітага таварыша Кальвіна (Calvin), за яго заяву, што італьянская царква датуецца 120-м годам нашай эры (Allix, Churches of Piedmont, 1690 edn., p. 177 I Wilkinson, Our Authorized Bible Vindicated, p. 35, і Scrivener s, Introduction, Vol. II, p. 43, cf. Dugger and Dodd, A History of the True Religion, pp. 224–225).

 

Як і фарміраванне царквы (120) вальдэнсаў суправаджаецца забойствам вучняў Палікарпа са Смірны (і Эффеса), так мы бачым такое ж праследванне царквы Ліёна ў 177-м годзе, якое зыходзіла ад Марка Аўрэлія і ў час якога паслядоўнік Палікарпа Фоціній быў падвергнуты ўсялякім мукам, а царкоўная інфармацыя перайшла назад у Смірну. Цэрквы Галліі былі прадметам абмеркавання Міланскага сабора яшчэ да ўмяшання папства, г. зн. пачынаючы з тых стагоддзяў, калі цэрквы былі толькі яшчэ створаны.

 

Даггер і Додд так жа адзначаюць (с. 226), што:

 

“Атта (Atto), епіскап з Вірэуля (Vireulli) скардзіўся на такіх людзей 80 гадоў назад (да 1026 года нашай эры) і ссылаўся на другіх да яго. А гэта, у сваю чаргу, зяўляецца найгалоўнейшай прычынай для заключэння, што цэрквы вальдэнсаў заўсёды існавалі ў межах Італіі” (cf. Jones, Church History, p. 218).

 

Ітак, стварэнне Вальдэнскай калегіі ў Мілане зяўляецца натуральным распаўсюджаннем гэтай арыентацыі. Даггер і Додд працягваюць цытаванне Машейма (Mosheim) такім сцверджаннем:

 

“У Ламбардыі, якая выступае галоўнай рэзідэнцыяй італьянскіх ерэтыкаў, яны стварылі сваеасаблівую секту, вядомую, не скажу, па якой прычыне, пад назваю “пассагініяне” (passaginians)… Падобна другім ужо ўпамянутым сектам, яны мелі крайнія антыпатыі супраць Апосталаў і ўлады Рымскай царквы; аднак адначасова яны былі знакаміты двумя рэлігійнымі дактрынамі, якія мелі выключнае значэнне для іх.

 

Першая з іх выражаецца ў прадстаўленні, што захоўванне законаў Майсея ва ўсім, акрамя прынашэння ахвяраў, зяўляецца абавязковым для хрысціян; у выніку гэтага яны… устрымаліся ад такога мяса, ужыванне якога забаронена эканомікай Майсея, і святкавалі яўрэйскую Суботу. Другая дактрына, якая падкрэслівала значымасць гэтай секты, характарызуецца напрамкам, апаніруючым супраць дактрыны трох асоб у боскай натуры” (Eccl. Hist., Cent 12, Part 2, Ch. 5, Sec. 14, p. 127: як цытавана з Даггера і Додда, акцэнты захаваны).

 

Даггер і Додд працягваюць свае выказванні:

 

“Той факт, што катары шанавалі і трымалі старажытную Суботу, падцвярджаюць Рымскія праціўнікі. Др. Аллікс цытуе Рымскага каталіцкага аўтара дванаццатага стагоддзя наконт трох відаў ератыкоў катараў, пассагінянаў і арнальдыстаў. Аллікс пра гэтага Рымлянскага пісьменніка гаворыць наступнае:

 

“Ён вылучаў таксама як адно з палажэнняў, “што законы Майсея былі захаваны ў згодзе з буквай, і што трыманне Суботы… і другіх законных звычаяў магло б звяршыцца. Яны лічылі таксама, што Хрыстос, Сын Божы, не зяўляецца раўназначным з Айцом, а Айцец, Сын і Дух Святы гэтыя тры… не прадстаўляюць сабою аднаго Бога і адну субстанцыю; і толькі ў якасці астатка гэтай памылковасці выступаюць іх суды і судзімасці ў адносінах усіх царкоўных дактароў, а таксама ўніверсальнасць усёй Рымлянскай царквы… (Eccl. Hist. of the Ancient Churches of Piedmont, pp. 168–169, cf. Dugger and Dodd, pp. 227–228).

 

Ітак, можна ўбачыць, што катары, вальдэнсы і пассагініяны зяўляюцца адгалінаваннямі адной і той жа групы. Яны маглі б адрознівацца, паколькі яны ніколі не прадстаўлялі іерархічную царкву. Яны былі створаны на аснове Новага Запавета. І гэта выступае як абяднаўчая прычына, якая тлумачыць, чаму яны ніколі не былі знішчаны поўнасцю. Пры больш дэталёвым падыходзе яны рэпрэзентуюцца як спецыфічныя субардынацыяністы і крайнія ўнітарыі. Такім чынам, першапачатковыя цэрквы ў Еўропе не былі ні дытэісты бінітарыяне або трынітарыяне, а іменна ўнітарыяне.

 

Даггер і Додд адзначаюць так жа (с. 228229), што яны насілі другую назву: “патэрыніі”, якая, здаецца, узнікла з факта, што ў Лімане (Liman), дзе яна прымянялася ўпершыню, адпавядала англійскаму народнаму або распаўсюджанаму эквіваленту і было ўжыта ў нізшых сацыяльных пластах людзей. Здагадка Даггера і Додда, згодна з якой газары былі дэмаралізаваны з боку катараў або пурытанаў, усё ж мае другое прымяненне. Яны не выступаюць у поўнай меры адрасатамі пытання аб уплыве хазараў ці хазарсаў (Khazari or Khazars), як адзначана ніжэй.

 

Несумненна, што вальдэнсіяне перш за ўсё былі сектай субардынацыяністаў, і іменна сталі такой яшчэ да Латэранскага Сабора (Вебер нават не ўпамінае гэты факт). Прадстаўнікі двух барбій Олівіер і Сікард (Olivier and Sikard) дыскутыравалі з епіскапам Монтперакса (Montperoux) паміж 11751176 гадамі. Два ці тры гады пазней папа Аляксандр III паслаў кардынала Святога Крысагона (St. Chrysogone) Анры з Цытэаўкса (Henry of Citeaux) і епіскапа Бата (Bath) Рэгінальда (Reginald) у суправаджэнні манаха Вальтэра Мапі (Mapes) і свяшчэнніка Райманда з Давентры на Лютэранскі сабор, каб такім шляхам паглыбіцца ў спрэчнае пытанне. Абодва барбіі валенсаў пад надзейнай аховаю Бернарда з Райманда і Райманда з Байміака (Baomiac) былі накіраваны на дазнанне, якое праводзіў епіскап Пойтэр Іаан з Беллесмана (John of Bellesmains). Далей барбіі былі напраўлены ў Нарбон, дзе вёў дазнанне Бернард з Фонткаунда пад старшынствам англійскага свяшчэнніка Раймонда з Давентры. Іменна гэты свяшчэннік Райманд з Давентры першым карыстаўся імем “валленсы” ці “вальдэнсы”. Такім чынам, толькі што ўпамянутае імя ўжываў адзін з лідэраў іхняй інквізіцыі. Абодва барберы ў 1179 годзе былі пакараны Раймандам з Давентры як ерэтыкш. І такі ж накірунак меў працяг Лютэранскага Сабора. Найменаванне сект галоўнымі лідэрамі выглядала звычайнай практыкай на працягу стагоддзяў, якая прадстаўляла сабою помылковое ўражанне ў якасці плыні думак прадстаўнікоў групіровак.

 

У 1180 годзе Бернард з Фонткаунда напісала кнігу пад назваю Adversus Vallenses et Arianos (гл. Gay, Hist. des Vaudois, p. 16, n. 1, а таксама Adeney, ibid. p. 667). Адэнай сказаў, што:

 

“Здаецца, што даныя дыскусіі выраслі з саюза пертабрусіянаў і генрыкіянаў з Ліёнскіх беднякоў у Правансе. Прыблізна ў той жа самы час паслядоўнікі Вальдо абядналіся з арнальдыстамі ў Ламбардыі. Такім чынам, вальдэнсы Францыі і Італіі былі абяднаны, іх саюз змацавала праследванне. Прысуд Веронскага сабора аб выключэнні з царквы ачысціў Ліён ад паслядоўнікаў Вальдо. Іх прагналі на Праванс у Дофін, на даліны Підмонта у Ламбардыі, а некаторых нават да Германіі. Але іх было так многа, што Інакенцій ІІІ у 1198, 1201 і 1203-х гадах для іх падаўлення паслаў свае найлепшыя легаты.

 

Аднак мы, несумненна, разглядваем дактрыну субардынацыяністаў унітарыяў, якая можа быць класіфіцыравана як арыянізм і сумесна з нм. У працэсе падаўлення 1203 года ўдзельнічалі іспанскі епіскап і заснавальнік дамініканцаў Даменіка (Dominic) (імянуемы святым), які сумесна з бенедзікцінцамі ў тую ж пору ўдзельнічаў у інквізіцыі. Пад іх кіраўніцтвам праходзіў шэраг дыскусій, якія працягваліся да 1207 года, калі быў забіты легат Пётр з Хатэкснюфа (Chateauxneuf). Два гады пазней папа аб’явіў крыжовы паход. Адэнай адносіцца да гэтага крыжовага паходу выключна як да звычайнай крыжовай вайны. Аднак калі глядзець рэальна, то гэта быў крыжовы паход супраць альбігойцаў, а вальдэнсіяне былі суб’ектамі данага паходу ў такім жа яго значэнні. У 1201 годзе імператар Отта (Otho) аддаў загад архіепіскапу Турына прагнаць вальдэнсаў з яго дыяцэзіса, а ў 1220 годзе статут Пігнерола (Pignerol) забараняў мясцоваму насельніцтву даваць прыбежышча вальдэнсам. Некаторыя з іх ратаваліся ў Пікардыі, і Філіп Аўгуст (Philip Augustus) выгнаў іх у Фляндрыю (Flanders). Асобныя ацалеўшыя паявіліся ў Мейенсе (Маyence) і Бінгене (Bingen), дзе 50 з іх былі спалены на вогнішчы (Adency, ibid.).

 

Яны, вальдэнсы, асуджаныя саборамі цэркваў і замучаныя трыма каралямі, рана былі заўважаны ў Іспаніі (ibid.).

 

Гэта быў перыяд інквізіцыі і крыжовых паходаў супраць альбігойцаў, які перакінуўся з Францыі на тэрыторыю Іспаніі (глядзі ніжэй). Гэтыя людзі прадстаўлялі спалучэнне зменлівых груп хрысціян. Па крайняй меры, некаторыя з гэтых груп рэпрэзентаваліся не толькі ў якасці трымальнікаў Суботы данага старага перыяду часу, але падвергліся праследванню і за прывержанасць да біблейскіх Свяшчэнных Дзён. Такі вывад неабходна зрабіць, зыходзячы з эдыктаў у адносінах да іх, як адзіных канфесій, якія перажылі катаванні. Такім чынам, даны пункт погляду ўсё ж зяўляецца падазроным. Аднак маюцца такія непасрэдныя доказы ў адносінах некаторых (напрыклад, венгерскіх) цэркваў. Важна падкрэсліць, што крыжовы паход, як адзначалася вышэй, пачаўся ў 1209 годзе і быў фактычна паходам супраць альбігойцаў. Ён працягваўся да 1244 года і быў субектам самага бязлітаснага прыгнечання. Аўтарытэты распальвалі крайнюю нянавісць супраць так называемых ератыкоў, а пасля перадавалі іх інквізіцыі (глядзі C. Roth, Spanis Ingusition, pp. 35–36 з каментарам). Колькасць вальдэнсаў ва ўпамянутым перыядзе раскрывае, што мы разглядваем гэтыя групы людзей, тое ж самае ганенне, як і ў адносінах альбігойцаў. Вальдэнсы былі біблейскімі букваедамі, субардыянацыяністамі, беспадстаўна імянуемымі арыянамі.

 

Іспанскія нетрынітарыі ў сувязі з іх звычаямі і нетрынітарызмам былі атаясамаваны з іудзеямі, хаця на аснове пазнейшага эдыкта інквізіцыі, выдадзенага ў 1593 годзе Андрэсам де Палацьо (Аndres de Palacio), хрысціянскія секты былі ў вялікай меры разогнаны ці загнаны ў падполле (гл. Roth, c. 77 у адносінах эдыкта). З другога боку, здаецца, што вальдэнсы пасля рэфармавання дзе-нібудзь у прэдзелах тэрыторыі Італіі сталі трынітарыямі, і пазнейшая гісторыя, напісаная пратэстантамі ў некаторай меры ў мэтах самаапраўдання, быццам бы адвяргае мінулую гісторыю біблейскага букваедства.

 

У 1237 годзе папа Грыгорый IX

 

паслаў буллу архіепіскапу Тарагоны (Tarragona), у выніку чаго пятнаццаць ерэтыкаў былі спалены на вогнішчы, а кароль Фердынанд (Ferdinand) сам асабіста падкідваў дровы ў кастры. На працягу часу гэтыя іспанскія вальдэнсы былі знішчаны (Adeney, ibid.).

 

 Рух быў настолькі распаўсюджаны, што з Германіі, дзе знаходзіліся іх цэрквы, яны накіравалі кандыдатаў духавенства для Міланскага коледжа вальдэнсаў. Кіраўніком коледжа быў Іаанн з Ранко (John of Ronco), які быў прызначаны кіраўніком на ўсё жыццё, нягледзячы на неадабрэнне з боку Вальдо.

 

Гэта стала тым фактам, які рэзульціраваўся ў расколе паміж французскай, італьянскай і нямецкай групамі. Ламбардыйцы (Lombards) прызначылі свайго пастыра (праепосіта). Ён і іх духавенства бераглі свае пасады на ўсё жыццё, аднак Вальдо і французскія вальдэнсы такія паўнамоцтвы давалі штогодна выбіраемым лідэрам, якія ўпраўлялі прычашчэннем і служылі пастырамі. Такім чынам, мы можам канстатаваць, што мы разглядваем групу, якая ў трынаццатым стагоддзі штогодна трымала прачашчэнне. Прадпалажэнне, згодна якому ў гэты перыяд часу яны былі паклоннікамі Нядзелі, падтрымаць немагчыма.

 

Неардынарная праблема паўставала ў адносінах існавання альбігойцаў на паўночнай і французскай баках Альпаў. Паўднёвыя і італьянскія даліны насялялі вальдэнсы. У выніку ўжо ўпамянутага раскола ўпаўне магчыма, што назвы, якія абмяркоўвалі каталіцкія інквізітары, канцэнтравалі выключна ім уласцівую рэальнасць. Тым не менш іспанскія эдыкты паказваюць, што мы разглядваем адну і тую ж секту. Паследуючы раскол параджаў зусім іншую рэальнасць, калі секта стала пратэстанцкім трынітарыем. Згодна інквізітару Пассава (Passau), у Багеміі 40 гадоў пасля смерці Вальдо існавалі 42 так называемыя гнёзды ерасей (Adeney, op. cit.). Кароль Отакар (Otakar) пачаў праследванне, якое было найбольш бязлітасным пад валадарствам папы Бенедзікта XII (Benedict XII) у 1335 годзе. Узнікненне руху гусістаў рэзультыравалася ў некаторым зліцці двух групіровак пад назваю “табарыты”. Адэнай лічыць, што найбольш знакамітая асоба сярод іх барбій Фрэдэрык Райсер (Frederic Reiser). Пасля 25-ці гадоў, у 1458 годзе ён сумесна з вальдэнсамі Багеміі і Аўстрыі быў спалены на вогнішчы.

 

Прыблізна на працягу васьмі стагоддзяў існавалі, як мінімум, чатыры групы. Некаторыя з іх інтэгрыраваліся з пратэстантамі. У трынаццатым стагоддзі ў Аўстрыі былі субардынацыяністы або ўнітарыі, і ў 1315 годзе інквізітар з Крэмма (Krems) абвінаваціў 36 мясцовасцей, спаліўшы на вогнішчы 130 мучальнікаў. У Вене, як адзін з такіх ерэцікаў, быў спалены епіскап з Нюмайстра (Neumeister). Лічыцца, што іменна ён даклаў, што на тэрыторыі Айстрыйскага герцагства функцыяніруе 80 тысяч вальдэнсаў. У канцы чатырнаццатага стагоддзя страшэнныя праследванні праходзілі ў Сцірыі (Styria). З Аўстрыі ў Італію была напраўлена місія, місіянеры якой падарожнічалі як карабейнікі (Adeney, ibid.). Калі яшчэ быў жывы Вальдо, рух гэты меў коледж у Мілане. Зыходзячы з гэтых характарыстык, цяжка сцвярджаць падобна Адэнаю, якому падалося, што аўстрыйскія субардынацыяністы былі вальдэнсамі, калі перадавалі евангелізм з Аўстрыі ў Італію. Больш магчыма, што епіскап быў з той жа самай групы, якая пазней была названа вальдэнсамі. Група была названа таксама “саббататы”, а потым “інсаббататы”, што, як думаецца, гэтае слова ўтварылася ад драўляных сабот ці такіх туфляў, якія насілі ў той час. Больш за ўсё магчыма, што дэградацыя іх поглядаў у адносінах Суботы хаваецца ў ігры слоў. Потым гэта развівалася ў тэрмінах “сабацёр”, а пасля “сандаліаты” Вебер (C.E., art. Waldenses, Vol. XV, p. 528) не заўважыў лінгвістычную розніцу паміж словамі і фактычна змешвае іх паслядоўнасць, каб падцвердзіць сваю пазіцыю. Ён падцвярджае таксама, што секта ўзнікла ад Вальдо, гэтым самым ігнарыруючы амаль цалкам доказы, якія ўпамінае Адэнай. Магчыма, вялікая колькасць інфармацыі была скарыстана Адэнаем, аднак забабоны ў працах Вебера зяўляюцца вартымі ўвагі і зразумелымі ў атабражэннях гісторыі.

 

Архіепіскап забараняў вальдэнсам прапаведванне, і яны стараліся апеліраваць на трэцім Лютэранскім саборы, які праходзіў пад уплывам Аляксандра ІІІ (Аlexander III), хаця яны былі асуджаны яшчэ раней, да Сабора 1179 года. Яны былі выкліканы для дазнання. Неабходна ўспомніць, што ў гэтыя дні сярэдневяковая сістэма гарантавала, што дзяржавы былі толькі ўласнасцямі ўладальнікаў, якімі кіраваў Рым, і было б немагчыма трымаць якую-небудзь веру зне згоды з Рымам. Адказ рабіць такое ў любым выпадку азначаў бы спальванне на вогнішчы.

 

Другі значны раскол сярод вальдэнсаў адбыўся ў выніку вучэння італьянскіх вальдэнсаў, згодна якому сакраменты, якія праводзілі недастойныя свяшчэннікі, не маюць ніякага ўплыву. Але гэтае палажэнне не падтрымалі французы. Італьянцы адмаўлялі ўсе сакраменты Рымскіх свяшчэннікаў, але ў той жа час выступілі супраць цеснай прывержанасці дактрынам NT. Даны раскол быў асуджаны ў час майскай канферэнцыі 1217 года, г. зн. у год смерці Вальдо (Adeney, ibid.). На працягу часу абодва адгалінаванні вальдэнсаў устанавілі кантакты, аднак мы маем найбольшую яснасць у адносінах шырокага расколу і існавання ў Францыі адной групы, якая суіснавала з альбігойцамі.

 

Як сведчаць рэестры інквізіцыі, у пятнаццатым стагоддзі ў цэнтральнай Італіі існавала вялікая і ўплывовая колькасць вальдэнсаў. У Калабрыі (Calabria) вальдэнсы з Підмонта атрымалі найбольшую частку гэтай акругі. Яны квітнелі на працягу 250 гадоў. Пасля гэтага перыяду яны былі поўнасцю знішчаны ў выніку ўсеагульнага праследовання (Adeney, ibid.).

 

 Французская сістэма царкоўнага кіравання, наперакор Вальдо, была епіскапальнай. Тым не менш італьянцы былі прэсбітэрыяны, якія ўключалі ў сябе савет царкоўнага ўпраўлення з галоўным свяшчэннікам і савет прафанаў. Штогодны Сінод утрымоўваў у сабе старэйшын і прафанаў у роўнай колькасці (Adeney, ibid.).

 

Вальдэнсы паступова канцэнтраваліся ў далінах італьянскага боку Каттынскіх Альпаў (Cottian Alps). Такім чынам Вадайс (Vaudois) быў прыняты ў якасці геаграфічнай назвы. Адэнай адмаўляе гэта і дапускае, што імя Вальдо ўзнікла з Ліёнскіх беднякоў, пагэтаму старажытнейшыя стадыі несумненна былі прызнаны асноўнымі ўздоўж Альпаў, а гэта дае сведчанне пра абядненне з альбігойцамі. Гэта надзвычай неверагодна, што акты субардынацыяністаў, якіх католікі зняважліва называюць маніхейцамі, змаглі б распаўсюджвацца з боку Балкан праз Аўстрыю на Францыю і Іспанію і ніяк не маглі абыйсці ўкруг Альпы, а таксама вальдэнсаў, якія насялялі такія рэгіёны.

 

Больш за ўсё магчыма такое рашэнне, што вальдэнсы памяняліся ў выніку праследванняў, і, каб выжыць, былі вымушаны стаць пратэстантамі. Пасля таго, як яны перасталі існаваць у якасці субардынацыяністаў, няма нічога здзіўляючага, што яны трымалі нядзельныя багаслужэнні. Пазнейшыя гісторыкі падцвярджаюць, што было іменна так. У пятнаццатым стагоддзі даліны былі падвергнуты інтэнсіўнаму праследванню з боку Савойскага герцага, у выніку чаго у 1434 годзе вялікая колькасць людзей вымушана была эмігрыраваць. У 1475 годзе інквізітар Эквепендэнт (Acquapendente) пасля наведання даліны Луцэрны прынудзіў правіцелей падавіць існуючую рэлігію і пакарыцца інквізіцыі. Узнялося паўстанне, якое прывяло да інтэрвенцыі герцага Чарлза І (Charles I) у 1484 годзе. Першы сурёзны напад арміі адбыўся пад кіраўніцтвам Філіпа ІІ (Philip II) (рэгент Савойя ў 1490 годзе і герцаг у 1496 годзе) у 1494 годзе. У выніку Філіп быў настолькі знішчальна разгромлены, што заключыў з імі мір, які працягваўся 40 гадоў. Адэнай прызнае, што зусім не лёгка падыходзіць да яснага прадстаўлення пра тое, якія былі на працягу гэтага адрэзку часу тэалагічныя погляды вальдэнсаў.

 

Калі мы сустракаемся з сімвалам веры вальдэнсаў, мы знаходзім, што ён зяўляецца вынікам Рэфармацыі, якая суправаджаецца дактрынамі і фразамі, характарызуючымі сваеасаблівасць гэтага руху. Ранні пратэстанцызм быў часткова адмоўным, калі адкідваць тыя дактрыны і звычаі Рымлянскіх католікаў, якія не маглі быць апраўданы з боку NT. І ў некаторай меры станоўчым, калі вяртацца да прастаты і адухоўленасці ў працэсе багаслужэння, характарызуючае, па іх меркаванню, прымітыўную царкву (Adeney, p. 668).

 

Калі пачалася Рэфармацыя, адзінымі арганізаванымі групамі на ўсім кантыненце выступалі вальдэнсы, а пазней гусіты ці Багемскія браты. Абодвух пратэстанты і Рымлянскія католікі абазначалі як вальенсаў (Adency, ibid.). Ужыванне гэтых назваў было недакладным нават так позна, як у час Рэфармацыі. Ды і наогул дактрыны ранніх перыядаў немагчыма высветліць упаўне выразна. Аднак несумненна, што яны былі субардыянацыяністы ўнітарыі, класіфікаваныя як арыяны, і што яны трымалі прычашчэнне. Гэты звычай асацыіраваўся з трымацелямі Суботы. Аднак яно ўсё ж ёсць звычаянне нядзельнага пакланення. Пратэстанцы іншы раз адносяцца да еўхарыстыі як да прычашчэння. Прымаючы за ісціну, што практыка выкарыстоўваецца ў сваім звычайным значэнні, лагічным зяўляецца разуменне Суботы ў якасці первічнай у адносінах да апрэснокаў прычашчэння. Папярэднія тэксты ідэнтыфікуюць іх як трымацелей Суботы. Адэнай, магчыма, няправільна зразумеў тэрмін “прычашчэнне”.

 

У 1531 годзе вальдэнсы праводзілі ў Підмонце сінод, каб абмеркаваць паведамленне Георга Марэля (George Morel) адносна дактрын пратэстанцызма. Абмяркоўваючы пытанне ці можна прымаць пратэстанцызм, яны, удзельнікі сінода, раздзяліліся. Узніклі дзве групы, якія былі названы кансерватарамі і іннаватарамі (гл. Adeney, note p. 668). Тут няма сумненняў, што прынадлежачыя ім арыгінальныя дактрыны не рэпрэзентуюць пратэстанцызм. Пачынаючы з гэтых часоў, яны сталі злівацца з пратэстанцызмам. Непрыняцце Рымлянскіх і сярэдневяковых рытуалаў, якія лічыліся ідалапакланеннем, адмаўленне адухоўленасці багаслужэння і выкарыстання Пісанняў на роднай мове такой была пазіцыя вальдэнсаў, якая знайшла цвёрдую падтрымку з боку магутных маладых пратэстанцкіх рэфарматараў. З 1532 года і з Шамфаранскага сінода ў Ангроне (Synod of Chamjorans at Angrogna) было рэалізавана мноства рэформ:

 

1.  прыняцце адкрытага багаслужэння ў цэрквах вальдэнсаў, якія прышлі на змену сакрэтным сустрэчам;

 

2.  поўнае асуджэнне звычаяў некаторых вальдэнсаў наведваць багаслужэнні Рымлянскіх католікаў. (Тут, здаецца, мае месца невялікае сумненне адносна таго, ці не сталася такое ад страху пагрозы праследвання (гл. таксама Адкравенне 2:2022);

 

3.  прыняцце пазіцыі рэфармістаў у адносінах прадвызначэння, добрых спраў, пракляцця, непрызнання абавязковасці споведзей, поста ў нядзелю, свяшчэнства шлюбу і двух сакраментаў.

               

Гэтыя палажэнні былі вырашаны шляхам галасавання ў асамблеі і прыняты з вялікай перавагай галасоў.

 

Вальдэнсы на французскай старане Альпаў, галоўным чынам, кансерватары, зліліся з французскім пратэстантызмам. Праследванні ў Багеміі і ў паўднёвай частцы Італіі амаль знішчылі вальдэнскія цэрквы ў гэтых раёнах. Некранутымі засталіся толькі Підмонт і італьянскія даліны ў Каттынскіх Альпах, якія названы дзяржавай Вадойса у якасці адзінава значымага натуральнага асяроддзя (Adeney, p. 669), хаця многія вальдэнсы былі паразганяны паміж швейцарскімі і нямецкімі пратэстантамі.

 

У 1536 годзе Підмонт трапіў пад уладаранне французскага правіцеля Франца І (Francis I), якое працягвалася да 1559 года. Вільям з Фуретэнбурга (William of Farstenburg), рашучы пратэстант, быў назначаны правіцелем Підмонта. Ён быў настроены да вальдэнсаў дружалюбна. Люцерну ён пакінуў у веданні члена рэфарматараў Фарэля (Farel), і вальдэнсы працвіталі як добрыя і верныя пратэстанты. Тым не менш было б вельмі памылковым сцверджанне, што вальдэнсы заўсёды былі паклоннікамі Нядзелі. Такое ўражанне складвалася ад таго, што яны да канца XIV стагоддзя нават не зяўляліся трынітарыямі і іменна за гэта знаходзіліся пад праследаваннем. Але такога да Рэфармацыі не было. Практыка тайных сходаў, безумоўна, была вынікам інтэнсіўнага праследавання вальдэнсаў. З уласцівай ім эластычнасцю яны арганізуюць усё сваё рэлігійнае жыццё, строга прытрымліваюцца біблейскай прастаты. Пра гэта пісалі ў гісторыі такія прывержанцы Нядзелі, як трынітарскія пратэстанты, калі рабілі спробу правесці бесперапынную лінію роднасных сувязей у адваротны бок, да Апосталаў. Яны не хацелі, каб арганізацыя субардынацыяністаў прычашчалася, як гэта было на самай справе. Раннія манускрыпты пра ўсё адзначае былі недаступны. Нават Мустону.

 

Вальдэнсаў праследавалі на працягу многіх гадоў. Найбольш крытычным перыядам былі 15401690 гады. У 1534 годзе быў учынены ўсеагульны разгром Праванскіх цэркваў вальдэнсаў. Італьянскі бок Альпаў стаў субектам інтэнсіўнай вайны, якой кіраваў дэлла Трыніт (Trinite), камандуючы арміяй герцага Савойі Філіберта (Philibert). У гэтай вайне перамаглі вальдэнсы. 5 чэрвеня 1561 года яны прапанавалі мір.

 

Вальдэнсы Калабрыі праследаваліся іспанскім войскам, якім камандаваў інквізітар Міхель Гісліры (Michele Ghislieri), будучы папа Пій V. Знішчэнню падвергліся патомкі тых вальдэнсаў, якія не былі знішчаны ва ўсеахопным забойстве трынаццатага стагоддзя. 2 тысячы чалавек былі прыгавораны да смяротнага пакарання, 1600 чалавек заключаны ў турму. Мясцовыя ганенні, якія суправаджаліся захватам царкоўных будынкаў, устрайваліся ў Підмонце пад кіраўніцтвам іезуіцкіх і капуцінскіх манахаў і з дапамогаю вайскоўцаў. У выніку ў 1624 годзе ўспыхнула крывавая вайна, якая прынесла вялікія страты і тым, і другім. Лідэрам у гэты перыяд часу быў Пётр Гіллес (Gilles).

 

Шырокае праследаванне вальдэнсаў звяршалася пад уладарствам Луйя XIV (Louis XIV), калі герцагам Савойі стаў Карл Эммануіл ІІ (Charles Emmanuel II). Яго маці Марыя дэ Медзічы (Mary de Medici) была дачкою Анры IV (Henry IV) і ўнучкаю Катарыны дэ Медзічы (Catherine de Medici), аўтара працы “Праследаванні Прадхрысц&