Хрысціянскія цэрквы Бога

[170]

 

 

 

Роля чацвёртага запавета ў гістарычным услаўленні Суботы цэрквамі Божымі [170]

 

 

(Выданне 2.0 19960622-19980221)

Цэрквы, якія вось ужо два апошнія стагоддзі застаюцца вернымі Субоце, нечакана для сябе прышлі да адкрыцця, што яна была цэнтральнай тэмай і знакам ідэнтыфікацыі хрысціянства, і што цэрквы на працягу гісторыі праследаваліся з-за адданасці Субоце. Такая пазіцыя зяўляецца толькі часткова ісцінай. Адначасова з тым, што ўжо сказана, яна скрывае сапраўды фундаментальныя аспекты той веры, за якую Царква Божыя падвяргалася ганенню, і аспекты, якія фарміруюць прыкметы выбраных. Даная работа паказвае, што рэальна існуе шэраг прыкмет для характарыстыкі выбраных, згодна якім маюцца магчымасці адасобіць і выдзеліць іх з грамадства ў час усіх перыядаў праследавання, якое правільна называецца інквізіцыяй.

 

Christian Churches of God

P.O. Box 369, WODEN ACT 2606, AUSTRALIA

 

 

Email: secretary@ccg.org

 

 (Copyright © 1999 Wade Cox)

 

Гэтая работа можа быць размножана і распаўсюджана пры ўмове, што яна капіруецца поўнасцю, без змен або вычоркванняў. Неабходна ўключыць назву работы і адрас выдаўца, а таксама звесткі наконт аўтарскіх правоў. Плату за распаўсюджанне копіі ад атрымальніка інкасаваць нельга. У крытычных артыкулах і аглядах можна ўстаўляць кароткія вытрымкі. Гэта не лічыцца парушэннем аўтарскіх правоў.

 

Дадзенай работай можна карыстацца са старонкі World Wide Web:
http://www.logon.org

 

 

 

Роля чацвёртага запавета ў гістарычным услаўленні Суботы цэрквамі Божымі [170]



Уводзіны

 


У рабоце Усеагульнае распаўсюджванне цэркваў, якія прытрымліваюцца Суботы (No. 122) было раскрыта, што на працягу ўсёй гісторыі існаваў неразрыўны ланцуг цэркваў, якія трымалі Суботу і знаходзіліся ў больш ці менш пастаяннай апазіцыі адносна асноўнай сістэмы цэркваў, і якія праследаваліся гэтай сістэмай. Цэрквы апошніх двух стагоддзяў, якія трымаюць Суботу, прышлі да важнага адкрыцця, што цэнтральнай тэмай і знакам ідэнтыфікацыі гэтай сістэмы была Субота і што цэрквы былі ганімы з-за іх прынадлежнасці да Суботы. Гэтая пазіцыя, нават у найлепшым выпадку, зяўляецца толькі часткова дакладнай, і адначасова, на крайні выпадак, скрывае сапраўды фундаментальныя аспекты той веры, за якую Царква Божыя была праследуема, а таксама тыя аспекты, якія фарміруюць другія прыкметы выбраных. У дадзенай працы будзе паказана, што рэальна існуе мноства прыкметаў, якія характарызуюць выбраных, і згодна якім маюцца магчымасці адасаблення і выдзялення іх з грамадства ў час усіх перыядаў праследавання, якое звычайна называюць інквізіцыяй. Асноўная функцыяніруючая артадаксальная сістэма выкарыстоўвае шэраг знакаў ідэнтыфікацыі веры ў мэтах збору інфармацыі і доказаў супраць выбраных, каб потым паступова знішчыць іх.

 

Цэрквы божыя дваццатага стагоддзя трапілі ў зблуд, думаючы, што зараз яны будуць прымацца лепш ці хоць бы найбольш усебакова, чым цэрквы папярэдніх часоў. Рэальна такую памылковасць даказаў працэс ліквідацыі цэркваў сённяшняга дня, атмасфера невядомасці ў адносінах дактрын ранніх цэркваў і ў сувязі з прымяненнем вучэння іх веры. Упаўне праўдападобным выступае факт, згодна якому апошнія перыяды часу рэпрэзентуюць усе характэрныя рысы Сардыйскай і Лаодыкейскай сістэм (Адкравенне 3:16, 1422). З данай невядомасці выплывае толькі адна сапраўдная Філадэльфійская сістэма (Адкравенне 3:713), якая хоць і не мае шмат сіл, але захоўвае запаветы Божыя і мае сведчанне Іісуса Хрыста (Адкравенне 12:17; 14:12).

 

Але што сказала Біблія наконт знакаў выбраных і якую ролю ў працэсе ідэнтыфікацыі адыгрывае Субота?


Субота ў якасці вызначальнага знака Царквы

 


Значэнне Суботы выражана ў змесце чацвёртага запавета. Яно выкладзена ў працы Субота (No 31) і заўважаецца ў Зыходзе 20:8, 10, 11, а таксама ў Другазаконні 5:12.

 

Субота зафіксавана ў якасці прыкметы людзей Божых. Яна знаменне, якое існуе паміж намі і Богам, і робіць нас святымі.

 

Зыход 31:121412 І сказаў ГАСПОДЗЬ Майсею, гаворачы: 13 Скажы сынам Ізраілевым так: суботы Мае выконвайце; так як гэта знаменне паміж Мною і вамі ў роды вашы, каб вы ведалі, што Я ГАСПОДЗЬ, асвячаючы вас. 14 І выконвайце суботу, бо яна свята для вас: хто апаганіць яе, той ды будзе аддадзены смерці. Хто стане ў тую рабіць справу, тая душа павінна быць знішчана з асяроддзя народа свайго (KJV).

 

Часта і памылкова выказваецца думка, што Субота азначае выключна плюральнае выражэнне адзінкавай штонядзельнай Суботы, якая не носіць усеагульны характар. Гэта не карэктна. Субота распаўсюджваецца на ўвесь абём богаслужэння на працягу Свяшчэнных Дзён, зарэгістраваных у якасці Суботы Божай. Сучаснае пакаранне зяўляецца адухоўленай.

 

Субота не выступае толькі адной асобай прыкметай царквы. Яна зяўляецца так жа знаменнем для людзей Запавета, якія яшчэ не адчуваюць патрэбы наведваць царкву. Калі б яна была знаменнем толькі адных выбраных, іудаізм выступіў бы часткаю першай нядзелі. Але гэта не так.


 

Другія прыкметы выбраных

 


Другім знаменнем выступаюць Вялікадне і Свята праснакоў.

 

Зыход 13:9–169 І ды будзе табе гэта знакам на руцэ тваёй і помнікам прад вачамі тваімі, дабы закон ГАСПОДЗЕН быў у вуснах тваіх; бо рукою моцнаю вывеў цябе ГАСПОДЗЬ з Егіпта. 10 Выконвай жа статут гэты ў назначаны час, з году ў год.

 

11 І калі ўвядзе цябе ГАСПОДЗЬ у зямлю Ханаанскую, як Ён кляўся табе і бацькам тваім, і дасць яе табе: 12 Аддзяляй ГОСПАДУ ўсё, развярзаючае лажэсна; і ўсё першароднае з жывёлы, якой у цябе будзе, мужаскага полу, ГОСПАДУ. 13. А ўсякага з аслоў, развярзаючага, замяняй агнцам; а калі не заменіш, выкупі яго; і кожнага першынца чалавечага з сыноў тваіх выкупляй. 14 І калі пасля спытае цябе сын твой, кажучы: “што гэта?”, то скажы яму: “рукою моцнаю вывеў нас ГАСПОДЗЬ з Егіпта, з дому рабства. 15 Бо, калі фараон упарціўся адпусціць нас, ГАСПОДЗЬ умярцвіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, ад першынца чалавечага да першынца з жывёлы: таму я прыношу ў ахвяру ГОСПАДУ ўсё, развярзаючае лажэсны, мужаскага полу, а ўсякага першынца з сыноў маіх выкупляю. 16 І ды будзе гэта знакам на руцэ тваёй і замест павязкі над вачыма тваімі; бо рукою моцнаю ГОСПАДЗЬ вывеў нас з Егіпта. (KJV)

 

Вялікадне і Свята праснакоў зяўляюцца другой прыкметай людзей Запавета. Распаўсюджанне чацвёртага запавета ў такім аспекце (як мы ўжо бачылі раней), выступае як прыкмета законаў Божых у нашай дзейнасці (“на руцэ”) і ў нашым розуме (“павязка над вачыма”). Гэта знак закона Госпада (Другазаконне 6:8) і вызвалення Ім Ізраіля (Другазаконне 6:10). У Новым Запавеце гэты статус даходзіць да народаў, якіх мае Хрыстос (Рымлянам 9:6; 11:2526). Разуменне Вялікадня і Свята праснакоў у цэрквах Божых дваццатага стагоддзя зяўляецца надзвычай няправільным. Зусім некарэктным выступае дапушчэнне, згодна якому іудзеі быццам бы былі нявернымі ў адносінах таго, што Вялікадне было ў чатырнаццатую ноч Нісана, а ноч успамінаў была пятнаццатага, што іудзеямі гэтая ноч памылкова была названа Вялікаднем. Такія вывады аналізаваны таксама падрабязна, і ўся структура няправільных прадпасылак, на якіх яны заснаваны, аналізавана ў Дадатку да працы Вялікадне (No 98).

 

Прыкметы Закона Субота і Вялікадне запланаваны спецыяльна, каб абараняцца супраць ідалапаклонства (Другазаконне 11:6). Абодва знакі і прадстаўляюць сабою пячаць на руцэ і павязку над вачыма, уласцівыя для выбраных Госпадам. Сумесна з Духам Святым яны ўтвараюць аснову апячатаных апошніх дзён у Адкравенні 7:3. Знак выбраных, такім чынам, сканцэнтраваны на першым запавеце. Хрыстос сказаў: “Госпаду Богу твайму пакланяйся і Яму аднаму служы” (ад Матфея 4:10; ад Лукі 4:8). Служэнне зяўляецца таксама пакланеннем у біблейскіх тэрмінах.

 

Выкуп выступае другой прыкметаю людзей Запавета. Няўдачы ў захаванні выкупа наказваюцца вынішчэннем з народа свайго; інакш кажучы, з цела Запавета Ізраіля, якім выступае царква (Левіт 23:29).

 

Першапачатковым і асноўным знакам людзей Запавета зяўляецца абразанне (Быццё 17:14). Гэта было зроблена да хрышчэння (глядзіце працу Пакаянне і хрышчэнне) (No 52).

 

Хрышчэнне Духам Святым зяўляецца первічным знакам выбраных сродкам крыві ў адно цела Іісуса Хрыста (ад Матфея 28:19; Дзеянні 1:5, 11:16; Рымлянам 6:3; 1 Карынфянам 12:13; Яўрэям 9:1128).

 


Агульная дактрынальная пазіцыя Цэркваў

 


Агульную дактрыну выбраных можна выявіць, пачынаючы ўжо з ранніх часоў. Найбольш дакладнае яе разуменне мы можам атрымаць ад апостала Іаана праз пісанні яго вучняў Палікарпа і Ірэнея. Найбольш ранні пункт погляду з’яўляецца такім, што Біблія і царква Новага Запавета маюць розныя пазіцыі ў адносінах Бога, якія існуюць прыблізна дзве тысячы гадоў.

 

Цэнтральнае месца ў рамках ім уласцівай веры займаюць спецыфічныя дактрыны Бога. Субота, Новыя Месяцы і Святы выступалі як розныя аспекты богаслужэння спецыфічнаму Богу. Гэта суправаджалася так жа адданасцю законам ежы на даволі шырока распаўсюджанай або ўсеагульнай аснове (глядзіце таксама працу Законы ежы (No 15). Такім чынам, Субота і ўсё, што выцякала з яе, было знакам богаслужэння Адзінаму Ісцінаму Богу (ад Іаана 17:3). Гэты Бог, Элоах, быў выключна тым жа Богам, якому пакланяліся іудзейскія богаслужыцелі, і які разгледжаны ў Старым Запавеце. Для ранняй Царквы Біблія была рэпрэзентавана Старым Запаветам, які быў інтэрпрэтаваны і растлумачаны Новым Заветам (глядзіце працу Біблія (№ 164). Дактрыны Бога ранняй Царквы разгледжаны ў працах: Ранняя тэалогія Бога (№ 127), а таксама Аб бяссмерці (№ 165), Боскасць Хрыста (№ 147), Першы запавет: грэх Сатаны (№ 153), і Кансубстанцыянальнасць з Айцом (№ 81).

 


Біблейская аснова агульнай дактрыны

 


Біблейскае абаснаванне агульнай дактрыны сканцэнтравана на першы і найвялікшы запавет. Гэта дазваляе нам бачыць, што чацвёрты запавет з’яўляецца ўсяго чацвёртым рабром найбольшай структуры. Суботы і Свяшчэнныя Дні на парадку выступаюць субструктурамі чацвёртага запавета і маюць узаемныя сувязі з другімі запаветамі. Гэта раскрыта ў рабоце Сімвал веры хрысціянскай веры [A1].

 

Цэрквам даверана захаванне дзесяці запаветаў, якія абаснаваны ў Зыходзе 20:117, і ў Другазаконні 5:621.

 

Першы запавет:

 

Я Гасподзь, Бог твой, які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому рабства. Ды не будзе ў цябе другіх багоў прад ліцэм Маім.

 

Бог Айцец ёсць Адзіны Ісціны Бог (ад Іаана 17:3), і няма больш нікога другога элахіма да Яго і раўнацэннага з Ім. Гэта недапушчальна пакланяцца ці маліцца якой-нібудзь другой істоце, уключаючы Іісуса Хрыста.

 

Другі запавет:

 

Не ствары сабе куміра і ніякага адлюстравання таго, што на небе ўверсе, і што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе ніжэй зямлі. Не пакланяйся ім і не служы ім; бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог апякун, які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацвёртага роду, ненавідзячых Мяне, і творачы міласць да тысячы родаў любячым Мяне і саблюдаючым запаветы Мае.

 

Такім чынам, гэта азначае, што недапушчальна вырабляць усякага роду фігуры ці выявы, каб скарыстоўваць іх у рэлігійным богаслужэнні або ў якасці сімвалаў. Як сімвал у цэрквах, разумеецца, забаронены таксама крыж.

 

Запаветы фарміруюць пэўную частку ідэнтыфікацыі рэлігійнай сістэмы, і ўсе такім чынам зяўляюцца замацаванымі.

 

Трэці запавет:

 

Не вымаўляй імені Госпада, Бога твайго, дарэмна; бо Госпадзь не пакіне без пакарання таго, хто вымаўляе імя Яго дарэмна.

 

Імя Госпада Бога прадстаўляе ўладу, і пагэтаму даны закон не толькі вырашае пытанне апаганьвання, але і распаўсюджваецца на няправільнае ўжыванне аўтарытэта Царквы, і на ўсіх тых, якія прызначаны дзейнічаць пад кіраўніцтвам Бога праз Іісуса Хрыста.

 

Чацвёрты запавет:

 

Помні дзень суботні, каб асвячаць яго. Шэсць дзён працуй і рабі ўсялякія справы твае; а дзень сёмы субота Госпаду Богу твайму: не рабі ў гэты дзень ніякага дзела ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая, ні жывёла твая, ні прышэлец, які ў жылішчах тваіх. Бо ў шэсць дзён стварыў Гасподзь неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх; а дзень седзьмы пачыў. Таму блаславіў Гасподзь дзень суботні, і асвяціў яго.

 

Субота сёмага дня, такім чынам, зяўляецца абавязковай для веры. Не існуюць хрысціяне, якія маглі б служыць Богу і адначасова абанкроціцца ў адносінах шанавання Сабата, якое абапіраецца на паслядоўнасць календара Суботы. Увядзенне другога дня богаслужэння, не супадаючага з сёмым днём, не толькі разрушае дадзены запавет. Яно стане сімвалам ідалапаклонства, паколькі прадстаўляе сабою нешта знешняе ў адносінах волі Боскай. Гэта акт непакорлівасці, і пагэтаму раўназначны чараўніцтву (1 Царств 15:23). У спалучэнні з другім запаветам, які замацоўвае чацвёртую, гэта стане ідалапаклонствам. Увядзенне календара, які прыстасоўвае нядзелю прынцыпу ратацыі, мае такі ж самы вынік.

 

Першыя чатыры запаветы вызначаюць адносіны людзей да Бога і ідэнтыфіцыруюцца пад уплывам першых і галоўных уступных слоў закона, гэта значыць: і ўзлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменнем тваім, і ўсёю моцаю тваёю (ад Марка 12:30). Гэта першы і найвялікшы запавет (ад Матфея 22:3738).

 

Выключная ідэнтыфікацыя з Богам зыходзіць з адданай прыналежнасці да гэтых запаветаў і адхілення ад любога дзеяння, якое можа пашкодзіць людзям.

 

Чацвёрты запавет зяўляецца тым фенаменам з серыі чацвёрак, які выступае неадемнай часткай першага вялікага запавета. Такім чынам, па словах Іісуса Хрыста, Бог Айцец зяўляецца цэнтрам, першасным момантам і абектам веры (ад Матфея 22:3738) (ад Марка 12:30) (Адкравенне 1:8). Веданне Адзінага Ісцінага Бога і Яго Сына Іісуса Хрыста, якога ён пасылаў, зяўляецца цэнтральным фактарам пры атрыманні квітанцыі на вечнае жыццё (ад Іаана 17:3) (1 Іаана 5:20). Такім чынам, чацвёрты запавет зусім не ёсць канец запаветаў, але выключна першасны індыкатар выбранага і факт яго павінавення Богу.

 

Чацвёрты запавет распаўсюджваецца ў межах усёй сістэмы біблейскага богаслужэння Новых Месяцаў, Свят і Свяшчэнных Дзён, а таксама на дзесяціну (гл. працу Дзесяціна (№ 161), якія ўсе разам адносяцца да сістэмы першых пладоў і жніва запавета (гл. таксама працу Запавет Бога (№ 152).

 

Мы ўжо бачылі ўплыў Новых Месяцаў на каляндар Боскі (гл. працу Каляндар Божы (№ 156). Новыя Месяцы і Святы абядноўваюць у імя стварэння структуры гасподства Боскага. Санхедрын такім жа чынам, як фізікальны Храм і яго духавенства, былі вобразамі нябеснай сістэмы (Яўрэям 8:5). Аднак жа маем ахвярнік, ад якога не маюць права харчавацца служачыя скініі (або фізічнай структуры) (Яўрэям 13:10). Такім чынам, мы не маем доўгачасовы фізічны горад, але мы адшукоўваем горад, які будзе мець месца ў будучым. Такім жа шляхам, як ахвяра спальваецца па-за горадам, і Хрыстос прыняў пакуты зне варот, і пагэтаму мы выйдзем да Яго за стан, носячы яго знявагі (Яўрэям 13:1213).

 

Іменна пагэтаму мы разглядваем вучэнні нашых братоў прошлага, каб даведацца, што яны выстрадалі і за што былі пакараны. Дактрыны ранняй царквы інтэрпрэтыруюцца як тыя, што існуюць пры разумным падыходзе, калі мы можам ізаліраваць фактар прапаганды пануючай сістэмы.

 


Прымяненне гэтых асобых элементаў у дактрынах ранніх цэркваў

 


Ранняя царква была выключна ўнітарыйскай. Гностыкі і модалісты не лічылі сябе часткаю Царквы. Не існуе ніякіх доказаў, згодна якім Хрыстос, Апосталы, а таксама іх вучні былі б калісьці бінітарыямі або трынітарыямі. Сапраўды, гэта ўпаўне відавочна, што дактрына трынітарыянства была развіта з вядомага бінітарызма так называемых хрысціян чацвёртага стагоддзя. Царква, трымаючая Суботу, да гэтага перыяду часу, ці, на самай справе, да Рэфармацыі, прыкладна адзінаццаць стагоддзяў пазней, ніколі не падтрымлівала трынітарскую пазіцыю, а таксама яе папярэдніка бінітарызма. Фактычна, бінітарызм прыйшоў з модалізма, які рэпрэзентуе дактрыну паклоннікаў рымлянскага бога Аціса (гл. працу Узнікненне Ражства і Вялікадня) (№ 235).

 


Гістарычнае сведчанне і праследаванне Цэркваў

 

Ранняя Царква



З сачыненняў Ірэнея (і яго папярэдніка Палікарпа) мы ведаем, што ён і Царква былі, галоўным чынам, унітарыямі, што яны верылі ў тое, што Хрыстос быў назначаны Элахімам і што выбраныя маглі стаць элахімамі гэдак жа сама, як Хрыстос быў сумесна з Богам. Яны верылі, што выключна Бог існуе вечна і што Ён не мае сучаснікаў. Гэта ўнаследавана ад Захарыі 12:8 і маецца таксама ў працы Супраць ерасяў.

 

Ірэней (Against Hertesies, III, VIII, 3) гаварыў пра Бога наступнае:

 

“Па Яго загаду яны былі ўтвораны; Ён казаў і яны былі зроблены. Чым Ён загадваў? Несумненна, Словам, з дапамогаю якога ўтвораны нябёсы, а духам вуснаў Яго усё воінства іх. (Псалом 32:6)”.

 

Ірэней лічыў,  што:

 

“Гэта ясна даказана, што ні адзін прарок, а таксама ні адзін апостал ніколі не назваў ніякага другога Бога і не зваў ніякаго другога Госпадам, за выключэннем ісцінага і адзінага Бога… Аднак усё створанае зяляецца розным у адносінах Таго, хто стварыў гэта, гэдак жа як прыгатованае Ім адрозніваецца ад Прыгатавіцеля. У адносінах да сябе ён не выступае Тварцом. Ён зне пачатку і канца, і зне недахопаў. Ён самадастатковы і адначасова працягваючыйся. Ён усім другім падараваў найбольш ісціны фенамен існаванне; усё існуючае ўтворана Ім.” (ibid.).

 

Ірэней расшырыў здольнасці станаўлення Богам (theos або elohim) таксама на Логас, які таксама зяўляецца розным у адносінах да другіх створаных фенаменаў (ibid.). У раздзеле VI кнігі III ён ужо абаснаваў і пазіцыю Бога,